Завсегдатаи ветеранского клуба посетили фитобар

У чарговы раз гасцямі раённай бібліятэкі сталі заўсёднікі ветэранскага клуба актыўнага
даўгалецця. Толькі цяпер чытальная зала ператварылася ў невялікі, утульны фітабар, гасціннай гаспадыняй якого стала Галіна Архіпаўна Вайцяхоўская. Яна – вядомая траўніца, ведае пра лекавыя расліны, якія вырошчвае ў сваім агародзе, літаральна ўсё і гатовая з радасцю падзяліцца ведамі з калегамі па клубу. Да таго ж, ніводнае папярэдняе пасяджэнне не адбывалася без духмянай травяной гарбаты, заваранай па арыгінальных рэцэптах.


Зразумела, што ўсім удзельнікам клубных “пасядзелак” хацелася гэтыя рэцэпты вывучыць. Але заставацца проста слухачкамі пенсіянеркі не пажадалі. Вольга Міхайлаўна Зарэцкая спецыяльна для сустрэчы падабрала цікавы матэрыял пра лекавыя і смакавыя ўласцівасці фітачаёў і пазнаёміла з ім удзельнікаў клуба. Тамара Сцяпанаўна Петрусевіч і Ніна Станіславаўна Марыняк напяклі смачных духмяных пірагоў. А Галіна Архіпаўна прынесла вялікі букет траў, раздала кожнаму па галінцы, патлумачыўшы, якая трава для чаго прыдатная. А потым і іншыя падключыліся да размовы. Расказаць кожнай было аб чым, бо жанчыны ж па прыродзе сваёй эксперыментатаркі – ніяк не ўстрымаюцца, каб не пасадзіць на сваім агародзе нейкую новую раслінку, агародную ці лекавую. І вопыт іх выкарыстання кожная мае. Таму пасядзелкі атрымаліся змястоўнымі, карыснымі і – смачнымі. А ў якасці “прыправы” – жарты, вершы Капіталіны Цімафееўны Пятроўскай, песні хорам. І цудоўны настрой!


----------------------------------------------
Падрыхтавала Таіса СЯМЁНАВА, фота аўтара
.