Военные благодарят родителей островчанина
Нядаўна на адрас рэдакцыі прыйшла падзяка з 11-й гвардзейскай асобнай механізаваннай брыгады горада Слоніма ад камандавання брыгады бацькам нашага земляка Юрыя Казлоўскага, які зараз выконвае свой грамадзянскі абавязак у батальёне сувязі гэтай брыгады.
Прывядзем некалькі ўдзячных слоў камандавання:
“Юрый Мікалаевіч Казлоўскі быў прызваны ў рады Узброеных Сіл у 2011 годзе і трапіў у батальён сувязі 11-й асобнай механізаваннай брыгады.
За час службы Юрый дасканала авалодаў спецыяльнасцю воіна сувязіста і яму было прысвоена воінскае званне “сяржант”. Ён зарэкамендаваў сябе патрабавальным малодшым камандзірам.
Прымае актыўны ўдзел у выхаванні і навучанні маладога папаўнення, дзеліцца з імі вопытам і ведамі... Добра зарэкамендаваў сябе ў ваенна-патрыятычным выхаванні школьнікаў.
Яго вылучаюць адказнасць і працавітасць, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу таварышам, за што юнак заслужыў павагу ад саслужыўцаў і камандзіраў…
За ініцыятыву і ўмелыя паводзіны неаднаразова атрымліваў ад камандавання заахвочанні.
Камандаванне батальёна сувязі выказвае падзяку бацькам сяржанта Юрыя Казлоўскага, якія жывуць у вёсцы Кямелішкі, – Любові Пятроўне, пенсіянерцы, і Мікалаю Уладзіміравічу, грузчыку Астравецкага райспажыўтаварыства, за годнае выхаванне сына – абаронцы нашай краіны”.