Виктор Высоцкий встречает и провожает солнце
Большасць сучасных людзей знаходзяцца ў залежнасці, так бы мовіць, ад сцен: стараюцца праводзіць як мага больш часу ўнутры памяшканняў, аўтамабільных і трактарных кабін і г.д. А Віктар Высоцкі адносіцца да той рэдкай пароды людзей, якім лягчэй дыхаецца на вольным ветры. Вось і прафесію ён сабе выбраў у адпаведнасці з густам – стаў пастухом.Той, каму давялося хоць раз у жыцці паспрабаваць пастуховага хлеба, назаўсёды запомніў неверагодную даўжыню “каўбойскага” дня, што цягнецца амаль па-чынгізайтматаўску: даўжэй за век.
– Гэта з непрывычкі, – усміхаецца Віктар Іосіфавіч.
– І потым, гэта ж шчасце – кожны дзень пражываць доўгі і паўнакроўны дзень: сустракаць узыход сонца раніцай, вітаць яго апагей апоўдні і праводзіць за гарызонт нанач. Тут, на пашы, час сапраўды ідзе неяк па-свойму: вымяраецца кіламетрамі ўстаноўленага за дзень электрапастуха, колькасцю загонак, страўленых статкам, выпадзеннем ападкаў або іх адсутнасцю… А яшчэ – удзячнасцю даярак, якім дойны статак, вярнуўшыся з пашы сытым і задаволеным, расказвае аб праведзеным дні грунтоўнымі надоямі. Усё ў гэтым свеце ўзаемазвязана…
НА ЗДЫМКУ: пастух малочна-таварнага комплексу “Германішкі” Віктар Іосіфавіч Высоцкі.
---------------------------------------
Тэкст і фота Ганны ЧАКУР.
