Ветеран войны и труда Андрей Андреевич Галогаев отметил 95-летие
Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і працы Андрэю Андрэевічу Галагаеву споўнілася 95 гадоў, з якіх 55 Андрэй Андрэевіч пражыў на Астравеччыне – тут выраслі яго дзеці, унукі і праўнукі.Глыбока сімвалічна тое, што свой юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік жорсткіх баёў за Харкаў і Сталінград адзначае ў 70-ты год Вялікай Перамогі. Яму і сёння ёсць што расказаць ужо не толькі дзецям і ўнукам, але і праўнукам – маленькі Арсеній з задавальненнем слухае расповеды прадзеда і разглядвае яго медалі.
У далёкім 1960 годзе лёс закінуў франтавіка ў гервяцкі край – з таго часу жыццё Андрэя Андрэевіча прысвечана нашаму раёну, які стаў яму другой радзімай.
У свой час Андрэй Андрэевіч многае зрабіў для ўмацавання калгаса “Радзіма”, старшынёй якога ён быў больш за 20 гадоў. За гэты час Галагаеў не толькі вывеў калгас з даўгоў, але і зрабіў яго прыбытковай гаспадаркай. А яго вопыт і напрацоўкі былі прыкладам для пераймання для кіраўнікоў іншых гаспадарак нашага раёна.
У дзень нараджэння ветэран вайны і працы прымаў віншаванні ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, райсавета ветэранаў, упраўлення і райкама прафсаюзаў работнікаў сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўнікоў Гервяцкага сельсавета і сельгаскааператыва “Гервяты”, а таксама сваіх родных, сяброў і таварышаў.
За гады працы Андрэй Андрэевіч узнагароджаны граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Дружбы народаў, шматлікімі абласнымі і рэспубліканскімі граматамі і медалямі, бронзавым, сярэбраным і залатым медалём ВДНГ.
І ў дзень свайго юбілею Андрэй Андрэевіч Галагаеў атрымаў Ганаровую Грамату раённага выканаўчага камітэта, якую ад імя райвыканкама ветэрану вайны і працы ўручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, і прывітальны адрас ад старшыні раённага Савета ветэранаў Расціслава Арсенцьевіча Герта.
-------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
