С дипломами и подарками вернулась многодетная семья из Михалишек с областного этапа республиканского конкурса
Напрыканцы мінулага тыдня ў Гродне прайшоў абласны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Валадары вёскі-2013”. Пакараць сваёй працавітасцю, добразычлівасцю і творчасцю абласное журы ў Каробчыцы – менавіта тут праходзіў абласны этап рэспубліканскага конкурсу – адправілася дружная шматдзетная сям’я Лета з Міхалішак.
І вярнулася ў Астравец не з пустымі рукамі, а з дыпломамі і падарункамі. Святлана і Мікалай Лета разам з дзецьмі Валерыяй, Іллёй і Сафіяй атрымалі дыплом ІІІ ступені ў творчым конкурсе “Візітка” і дыплом ІІ ступені ў сельскагаспадарчай эстафеце, падчас якой трэба было прайсці праз шэраг выпрабаванняў і перашкод, з якімі жыхары вёскі сустракаюцца амаль штодня.
Віншуем сям’ю Лета з заваяванымі ўзнагародамі!
Больш падрабязна пра гэтую дружную і шчаслівую сям’ю чытайце ў адным з наступных нумароў “АП”.
-----------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
