Регина Маргуж: "Островецкий хлеб для меня - самый лучший"

Дваццаць пяць гадоў працуе на Астравецкім хлебазаводзе Рэгіна Генадзьеўна Маргуж.

Дзяцінства маленькай Рэгіны прамільгнула хутка. Пасля заканчэння дзявятага класа адной з Лідскіх школ дзяўчына “за кампанію” з сяброўкай падала дакументы ў Жалудоцкае медыцынскае вучылішча. Сяброўка не паступіла, а Рэгіна стала студэнткай. Праўда, не прайшло і месяца, як дзяўчына засумавала – па родных, сябрах, школе... Бацькі яе падтрымалі – і Рэгіна зноў вярнулася ў школу.
А потым яна ўбачыла аб’яву аб наборы ў Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум. Што гэта за тэхнікум і якую спецыяльнасць тут можна атрымаць  – Рэгіна нават не здагадвалася. Але назва заінтрыгавала – і дзяўчына павезла дакументы ў Баранавічы. І без экзаменаў была залічана ў тэхнікум.
– Прайшло паўгода, перш чым мы пачалі разумець, кім станем пасля заканчэння тэхнікума. Асабліва шмат у тэхнікуме было хіміі, але яна мне падабалася са школы – вучыцца было цікава. На той час вялікая ўвага надавалася практыцы, – расказвае Рэгіна Генадзьеўна. – На першую практыку нас адправілі ў Мір. Маленькі, нічым не прыкметны пасёлак, у якім была такая ж маленькая пякарня. Пачыналі з азоў: прасейвалі муку, замешвалі цеста… Восем гадзін каля печкі – кожны дзень. Але стаялі, і ніхто ніколі не наракаў на цяжкасці.
Тры гады вучобы праляцелі хутка – на парозе маячыла размеркаванне. Больш за ўсё запытаў на маладых спецыялістаў паступіла з Гомельскай вобласці – прычым там адразу ж прапаноўвалі высокія пасады. Але Рэгіне хацелася размеркавацца дзе- небудзь бліжэй да дому – у Гродзенскую вобласць. І калі ў спісе ўбачыла Астравец, то ўзрадавалася: “Туды і паеду”. Аказалася, што Астравец, хаця і знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, зусім не блізка ад роднай Ліды.
– Першае ўражанне ад Астраўца: “Куды я трапіла?” Спытала ў людзей на аўтастанцыі, дзе знаходзіцца райспажыўтаварыства, – і пайшла. Яго тагачасны кіраўнік паведаміў, што спецыялістаў у раёне хапае, і ў мяне з’явілася надзея на тое, што змагу вярнуцца дамоў. Аднак ён адправіў мяне на хлебазавод.
Вытворчасць на хлебазаводзе ў Астраўцы ў далёкім 1989 годзе толькі пачынала наладжвацца. Спецыялістаў сапраўды хапала, і таму Рэгіне прапанавалі месца ў каўбасным цэху. Гэта была зусім іншая справа – зусім не падобная да вытворчасці хлеба. І дзяўчына стала прасіцца дадому. У рэшце рэшт пасля доўгіх размоў Вера Давыдаўна Плакса, якая на той час узначальвала хлебазавод, угаварыла Рэгіну застацца ў Астраўцы на два гады – адпрацаваць размеркаванне. Так дзяўчына засталася на хлебазаводзе.
…З таго часу мінула 25 гадоў. Маладая выпускніца тэхналагічнага тэхнікума, якая пасля двух гадоў адпрацоўкі марыла вярнуцца ў Ліду, засталася ў Астраўцы назаўсёды. І сёння лічыць яго родным горадам.
– Астравец сапраўды стаў родным. У Ліду, канешне, цягне. Але з’ездзіш, убачыш маму – і дамоў, у родны Астравец, – гаворыць Рэгіна Генадзьеўна.
Тут яна пакахала, выйшла замуж, нарадзіла дзяцей. Тут з “зялёнага” спецыяліста, які валодаў толькі тэарэтычнымі ведамі, стала сапраўдным прафесіяналам. І зараз сама для моладзі з’яўляецца першым дарадцам і настаўнікам.
Менавіта тут да яе прыйшло прызванне – Рэгіна Генадзьеўна за сваю працу не раз узнагароджвалася Ганаровымі граматамі рознага ўзроўню. А сёлета напярэдадні Дня Незалежнасці рашэннем райвыканкама яе партрэт занесены на раённую Дошку гонару.
– Астравецкі хлеб для мяне – самы лепшы, іншага я не ўжываю. Гэта хлеб, які пахне дзяцінствам. Часам даводзіцца чуць нараканні, што ў раёне мала мінскага хлеба – ён, маўляў, смачнейшы. Ніколі не пагаджуся з гэтым! Нашы хлеб і батоны – натуральныя, без усялякіх дабавак – і таму яны карысныя для здароўя, – упэўнена майстар хлебапячэння Рэгіна Генадзьеўна Маргуж.
Дома любімую маму чакаюць муж Аляксей Зянонавіч (вядомы не толькі на Астравеччыне трэнер па боксе, чый партрэт таксама быў размешчаны на раённай Дошцы гонару) і два сыны – Яўгеній і Марк. Праўда, так атрымліваецца, што сустракаюцца дома яны нячаста: то муж – у камандзіроўцы на чарговых спаборніцтвах са сваімі баксёрамі, то Рэгіна Генадзьеўна на рабоце – выпякае хлеб для астраўчан.
Яна і дома любіць выпякаць. Праўда, рабіць гэта атрымліваецца рэдка. Затое ні адно сямейнае свята не абыходзіцца без смачнага торта, зробленага рукамі Рэгіны Генадзьеўны. Рукамі, што пахнуць хлебам… І дзяцінствам!
Дваццаць пяць гадоў працуе на Астравецкім хлебазаводзе Рэгіна Генадзьеўна Маргуж.Дзяцінства маленькай Рэгіны прамільгнула хутка. Пасля заканчэння дзявятага класа адной з Лідскіх школ дзяўчына “за кампанію” з сяброўкай падала дакументы ў Жалудоцкае медыцынскае вучылішча. Сяброўка не паступіла, а Рэгіна стала студэнткай. Праўда, не прайшло і месяца, як дзяўчына засумавала – па родных, сябрах, школе... Бацькі яе падтрымалі – і Рэгіна зноў вярнулася ў школу. А потым яна ўбачыла аб’яву аб наборы ў Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум. Што гэта за тэхнікум і якую спецыяльнасць тут можна атрымаць  – Рэгіна нават не здагадвалася. Але назва заінтрыгавала – і дзяўчына павезла дакументы ў Баранавічы. І без экзаменаў была залічана ў тэхнікум.– Прайшло паўгода, перш чым мы пачалі разумець, кім станем пасля заканчэння тэхнікума. Асабліва шмат у тэхнікуме было хіміі, але яна мне падабалася са школы – вучыцца было цікава. На той час вялікая ўвага надавалася практыцы, – расказвае Рэгіна Генадзьеўна. – На першую практыку нас адправілі ў Мір. Маленькі, нічым не прыкметны пасёлак, у якім была такая ж маленькая пякарня. Пачыналі з азоў: прасейвалі муку, замешвалі цеста… Восем гадзін каля печкі – кожны дзень. Але стаялі, і ніхто ніколі не наракаў на цяжкасці.Тры гады вучобы праляцелі хутка – на парозе маячыла размеркаванне. Больш за ўсё запытаў на маладых спецыялістаў паступіла з Гомельскай вобласці – прычым там адразу ж прапаноўвалі высокія пасады. Але Рэгіне хацелася размеркавацца дзе- небудзь бліжэй да дому – у Гродзенскую вобласць. І калі ў спісе ўбачыла Астравец, то ўзрадавалася: “Туды і паеду”. Аказалася, што Астравец, хаця і знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, зусім не блізка ад роднай Ліды.– Першае ўражанне ад Астраўца: “Куды я трапіла?” Спытала ў людзей на аўтастанцыі, дзе знаходзіцца райспажыўтаварыства, – і пайшла. Яго тагачасны кіраўнік паведаміў, што спецыялістаў у раёне хапае, і ў мяне з’явілася надзея на тое, што змагу вярнуцца дамоў. Аднак ён адправіў мяне на хлебазавод.Вытворчасць на хлебазаводзе ў Астраўцы ў далёкім 1989 годзе толькі пачынала наладжвацца. Спецыялістаў сапраўды хапала, і таму Рэгіне прапанавалі месца ў каўбасным цэху. Гэта была зусім іншая справа – зусім не падобная да вытворчасці хлеба. І дзяўчына стала прасіцца дадому. У рэшце рэшт пасля доўгіх размоў Вера Давыдаўна Плакса, якая на той час узначальвала хлебазавод, угаварыла Рэгіну застацца ў Астраўцы на два гады – адпрацаваць размеркаванне. Так дзяўчына засталася на хлебазаводзе.…З таго часу мінула 25 гадоў. Маладая выпускніца тэхналагічнага тэхнікума, якая пасля двух гадоў адпрацоўкі марыла вярнуцца ў Ліду, засталася ў Астраўцы назаўсёды. І сёння лічыць яго родным горадам.– Астравец сапраўды стаў родным. У Ліду, канешне, цягне. Але з’ездзіш, убачыш маму – і дамоў, у родны Астравец, – гаворыць Рэгіна Генадзьеўна.Тут яна пакахала, выйшла замуж, нарадзіла дзяцей. Тут з “зялёнага” спецыяліста, які валодаў толькі тэарэтычнымі ведамі, стала сапраўдным прафесіяналам. І зараз сама для моладзі з’яўляецца першым дарадцам і настаўнікам.Менавіта тут да яе прыйшло прызванне – Рэгіна Генадзьеўна за сваю працу не раз узнагароджвалася Ганаровымі граматамі рознага ўзроўню. А сёлета напярэдадні Дня Незалежнасці рашэннем райвыканкама яе партрэт занесены на раённую Дошку гонару.– Астравецкі хлеб для мяне – самы лепшы, іншага я не ўжываю. Гэта хлеб, які пахне дзяцінствам. Часам даводзіцца чуць нараканні, што ў раёне мала мінскага хлеба – ён, маўляў, смачнейшы. Ніколі не пагаджуся з гэтым! Нашы хлеб і батоны – натуральныя, без усялякіх дабавак – і таму яны карысныя для здароўя, – упэўнена майстар хлебапячэння Рэгіна Генадзьеўна Маргуж.Дома любімую маму чакаюць муж Аляксей Зянонавіч (вядомы не толькі на Астравеччыне трэнер па боксе, чый партрэт таксама быў размешчаны на раённай Дошцы гонару) і два сыны – Яўгеній і Марк. Праўда, так атрымліваецца, што сустракаюцца дома яны нячаста: то муж – у камандзіроўцы на чарговых спаборніцтвах са сваімі баксёрамі, то Рэгіна Генадзьеўна на рабоце – выпякае хлеб для астраўчан. Яна і дома любіць выпякаць. Праўда, рабіць гэта атрымліваецца рэдка. Затое ні адно сямейнае свята не абыходзіцца без смачнага торта, зробленага рукамі Рэгіны Генадзьеўны. Рукамі, што пахнуць хлебам… І дзяцінствам!




----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.