"ПСИХОЛОГиЯ". Нерешённые проблемы не исчезают...

2
Большинство людей знает о том, что существуют психологи, но скорее всего, даже и не каждый десятый обращался когда-нибудь за психологической помощью.
Нужны ли психологи нам, взрослым людям, в повседневной жизни? С кем мы разбираем собственные проблемы, возникающие в жизни? Вы тоже считаете, что к психологу обращаются исключительно слабые люди, которые не могут разобраться в своей жизни и справиться с собой? Сможет ли в реальности психолог оказать существенную помощь?

Каждый человек на протяжении своей жизни встречается с чередой вопросов, которые требуют ответов. Очень часто, особенно в ответственные, переломные моменты никого не оказывается рядом. “Болит – переболит” – утешаем мы себя, как когда-то в детстве утешали нас, маленьких, когда мы разбивали коленки или набивали шишки.
Вопросы остаются, иногда отодвигаются куда-то далеко-далеко в темные уголки сознания, но не исчезают; и ситуации или проблемы не решаются, а тенью тянутся сзади.


На некоторые вопросы мы с вами попробуем найти ответ в проекте Алены Ганулич “ПСИХОЛОГиЯ”.


"ПЛАКСІВАЯ АДАПТАЦЫЯ"


Мая трохгадовая дачка месяц назад пачала наведваць дзіцячы садок. Кожную раніцу Анечку збіраю з плачам: яна наадрэз адмаўляецца наведваць садок. У яе здараецца істэрыка, калі я пакідаю групу. Зараз не ведаю, што рабіць: працягваць вадзіць дзіця ў садок ці пакідаць дома з бабуляй (маці мужа на пенсіі)?


Ірына Г.


Перыяд адаптацыі дзяцей да садка праходзіць індывідуальна. Многае залежыць ад тыпалагічных асаблівасцей дзіцяці і ад яго нервовай сістэмы.
Некаторыя прывыкаюць да новага акружэння за месяц, іншыя – за паўгода. У гэты час некаторыя дзеці, якія раней вылучаліся добрым здароўем, пачынаюць хварэць. Такім чынам дзіцячая псіхіка рэагуе на новую, невядомую, а значыць стрэсавую сітуацыю. “Прастуды” і “хворыя жываты” звычайна знікаюць, калі адаптацыя прайшла паспяхова.
Вельмі важна, каб за месяц да таго, як збіраецеся аддаваць дзіця ў садок, вы з дачушкай наведалі групу, у якую яна пойдзе, трэба паступова “прывучаць” дзіця да садка.
У гэты час вам, як маці, трэба быць больш чулай і цярплівай да свайго дзіцяці і моцна не перажываць, таму што амаль усе дзеці плачуць без мам, калі пачынаюць наведваць дашкольную ўстанову.
Не трэба патрабаваць ад дачкі апісання падзей у садку. Вы зразумееце, што ваша дачка адаптавалася, калі яна самастойна пачне вам расказваць пра дзіцячы садок, пра падзеі і новых сяброў.
Распаўсюджанай пасткай, у якую трапляюць некаторыя бацькі, з’яўляецца такая сітуацыя: калі сын або дачка, якія плачуць ці ўпадаюць у істэрыку, чуюць: “Вось пойдзеш у садок – будзеш паводзіць сябе, як належыць!”. Гэтым самым бацькі фарміруюць у дзіцяці вобраз садка як караючага органа. Пажадана, каб дзіцячы садок успрымаўся пазітыўна. Для гэтага можна стымуляваць матывацыю свайго дзіцяці наяўнасцю вялікай колькасці цацак, спартыўнай залы, сяброў і г.д.
Мне здаецца, вам трэба працягваць наведваць садок. Таму што сацыялізацыя дзіцяці адбываецца менавіта ў дзіцячым садку, сярод равеснікаў, і амаль усе дзеці праходзяць перыяд “плаксівай адаптацыі”.


Цяжка знайсці агульную мову з сынам-падлеткам?
Адносіны з любым далі трэшчыну?
На працы начальнік не дае жыцця?
Не ў ладах з самім сабой?
З усімі гэтымі і не толькі гэтымі пытаннямі паспрабуюць разабрацца спецыялісты. Задаць ананімна сваё пытанне псіхолагу можна па тэлефоне 2-03-64, 31-6-94 ці даслаць ліст з пытаннем на электронную скрыню (ostrov_red@tut.by) альбо паштовы адрас рэдакцыі: 231201, г. Астравец, вул. Кастрычніцкая, 5 з паметкай “Псіхалогія”.
Вы абавязкова атрымаеце адказ на хвалюючае пытанне.


Фота з сайтаў forum-grad.ru і ka4eg.net.