4 марта профессиональный праздник отмечают работники правоохранительных органов

Напярэдадні Дня міліцыі з пытаннямі і віншаваннямі мы звярнуліся да начальніка  Астравецкага аддзела ўнутраных спраў Уладзіміра Іванавіча Квача.

– Як распачаўся новы год для работнікаў праваахоўных органаў?
– З такой жа станоўчай дынамікай, з якой заканчвалі мінулы год, стараемся працаваць і сёлета. А 2012 год для міліцыі быў добрым. У параўнанні з папярэднім годам зменшылася колькасць злачынстваў, а значыць, прафілактыка і работа праваахоўных органаў не праходзіць бясследна. І гэта не можа не радаваць. Хацелася б, каб у гэтым годзе ўзровень злачыннасці яшчэ зменшыўся – і мы будзем прыкладаць для гэтага ўсе неабходныя намаганні.
– З якім настроем аддзел рыхтуецца да прафесійнага свята?
– Канешне ж, са святочным! Праўда, камусьці давядзецца сустракаць яго непасрэдна на рабочым месцы падчас дзяжурства. Што зробіш – работа такая.
Напярэдадні прафесійнага свята хачу адзначыць нашых лепшых супрацоўнікаў. Гэта першы намеснік начальніка РАУС М.Я. Халецкі, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку А.Ф. Базюк, выконваючы абавязкі намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні В.М. Савіцкі, старшы аператыўны дзяжурны Г.А. Драб, лепшыя ўчастковыя інспектары А.А. Мешкель і А.І. Лукша, старшы інспектар аддзялення прапаганды і прафілактыкі І.Р. Віткевіч, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Н.В. Анімуцкая, старшы інспектар ДПС У.В. Васілевіч, начальнік фінансавай часці Я.Ф. Цехановіч, кіраўнік групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці Я.А. Ківачынская. І наогул павіншаваць са святам усіх супрацоўнікаў міліцыі і нашых шаноўных ветэранаў міліцыі.
– А што б хацелі пажадаць калегам з нагоды прафесійнага свята?
– Здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях, разумення і падтрымкі ад блізкіх, кар’ернага росту і ўсяго самага найлепшага.
А нашых шаноўных жанчын хочацца павіншаваць яшчэ і з надыходзячым святам 8 Сакавіка!