Предприниматель с душой поэта
Вершы не пішуцца – вершы нараджаюцца. Слова чапляецца за слова, утвараючы сабой карціны, якія праплываюць у свядомасці.Ён моўчкі бярэ першы лісток, які трапляецца пад руку, ледзьве знаходзіць аловак і – толькі паспявае запісваць. Роўныя каліграфічныя літары ажурным спляценнем хутка кладуцца на паперу замыславатымі ўзорамі-выцінанкамі. Не праходзіць і дзесяці хвілін, як на аркушы стройнымі радкамі пачынае сваё жыццё яшчэ адзін верш.
Апошнім часам яны прыходзяць рэдка. Жадання ўзяць аловак і сапсаваць цнатлівасць белага ліста не ўзнікае – муза знікла.
Будзённая шэрасць зачароўвае сваёй беспрасветнасцю і зацягвае калейдаскопам аднолькавых, бы блізняты, дзён. Раніцы змяняюцца вечарамі. Дні з хуткасцю святла сваім бегам набліжаюць выхадныя, якія таксама мінаюць вельмі хутка.
Ён прачынаецца рана: першыя промні вясенняга сонца не паспяваюць яго разбудзіць. Заварвае сабе моцную цягучую каву і – глытае асалоду надыходзячага дня.
Раніца не мае таго тлуму, які заўсёды прыносіць працоўны дзень. Дзясяткі людзей снуюць па рынку, бы пчолы ля вулля…
Дарога Ігара Барысавіча Туршава і да прадпрымальніцтва, і да паэзіі была доўгай, часам ухабістай. У далёкія юнацкія гады ён і падумаць не мог аб тым, што воляй лёсу акажацца на Астравеччыне і кожную сваю новую раніцу будзе сустракаць у гэтым горадзе.
Ігар Барысавіч нарадзіўся ў
Юравічах Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. З першага па чацвёрты клас хлопчык вучыўся ў школе-інтэрнаце з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. Але дзіцячая душа ўзбунтавалася: як гэта – сястра наведвае звычайную школу, а Ігар – інтэрнат? Ды яшчэ дырэктар сказаў бацьку, пасля таго, як Ігар адвёў сваіх таварышаў па інтэрнаце “у партызаны”, каб забіралі “сваё ваўчанё”. Сям’я пераехала ў Гродна, і хлопчык пайшоў у 5 клас гарадской школы №15. Да 8 класа ён не займаўся замежнай мовай у новай школе, таму што ведаў праграму на некалькі гадоў наперад. Але ён любіў усё душой музыку і з сямі гадоў спяваў у дзіцячым хоры. Спяваў і тады, калі пад прымусам бацькі паступіў у політэхнічны тэхнікум. Няўрымсліваму Ігару не падабалася спецыяльнасць “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”. На другім курсе нават падумваў аб кансерваторыі, але тата сваім прароцтвам, што з Ігара не атрымаецца другога Магамаева, прымусіў юнака займацца і далей будаўнічай справай.
Захапленне паэзіяй пачалося з насценгазеты ў тэхнікуме. Востраму на язык юнаку добра ўдаваліся шаржы і эпіграмы на педагогаў і сяброў-студэнтаў, пагэтаму Ігар, удзельнік вакальна-інструментальнага ансамбля, атрымліваў стыпендыю хутчэй за грамадскую дзейнасць, чым за вучобу.
Дзе ні працаваў – усюды спяваў, нават падпрацоўваў у рэстаране. Ніводнага канцэрта не адбывалася без удзелу Ігара Туршава.
Атрымаўшы на рукі дыплом, ён прыехаў па размеркаванні ў Астравец, дзе стаў працаваць у ПМК. На двары панаваў сакавік са сваім спакусліва-падманлівым цяплом… Ігар сустрэў сваю другую палову, дзяўчыну Машу. У лістападзе яны распісаліся – і ўжо мужам і жонкай пакінулі Астравец, пераехалі ў Гродна. Аднак праз некаторы час вярнуліся – і на працягу 41 гадоў разам крочаць па жыцці.
Дзякуючы жонцы, Ігар Барысавіч заняўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Мужчына меў стартавы капітал, а далей усё залежала ад удачы і ўкладзеных сіл. Справа пайшла і з цягам часу пачала прыносіць прыбытак.
На рынку час ад часу прыходзяць радкі, але калі словы не ўтвараюць адмысловай канструкцыі, ён кідае гэтую справу.
– Пісаць трэба толькі тады, калі хочацца, калі ёсць пра што сказаць гэтаму свету. Бывае, нараджаецца чатырохрадкоўе, а далей не ідзе, і ўсё тут. Я не “вымучваю” свае вершы і не пішу доўгіх твораў. Вядома, што кароткасць, лаканічнасць – сястра таленту…
Калі трэба ставіць кропку – я стаўлю кропку. Ліць ваду не хочацца. Час ад часу, калі нешта моцна “чапляе”, тады і пішу, але не гвалтую сябе. Мне здаецца, што адразу адчуваецца, які верш народжаны, а які складзены. У творчасці ёсць межы. Нездарма існуе такое паняцце, як «спісацца».
А вялікія майстры? На тое яны і геніі пяра, бо пішуць прафесійна, валодаюць словам, як футбаліст мячом.
А мы, смяротныя, што “грашаць” пісаннем, не павінны пераходзіць на ўзровень рамяства. Вышэй за сваю галаву не скочыш. Галоўнае – гэта дзейнічаць суразмерна з ўласнымі здольнасцямі і магчымасцямі. Вершы самі прыходзяць, не мы іх шукаем, а яны нас выбіраюць.
Откуда берутся стихи?
Из грусти, из сердца, из боли
С потерей людей дорогих,
Из пары глотков алкоголя.
Из мрака бессонных ночей,
Сомнений,
душевных мечтаний,
Из света любимых очей,
Из тайных, заветных
желаний.
Першымі чытачамі і слухачамі вершаў Ігара Барысавіча становяцца прадпрымальнікі, затым – Таіса Сямёнаўна Сямёнава, дзякуючы якой свет пабачылі творы не аднаго аўтара. Да свайго “крытыка” паэт адносіцца вельмі беражліва, і меркаванне Таісіі Сямёнаўны ставіць на першае месца: калі сказала “добра” – значыць сапраўды добра, калі “так сабе” – чарнавік застаецца чарнавіком.
– Выдаць зборнік уласных вершаў? – Ігара Барысавіча вельмі здзівіла маё пытанне. – Не, я столькі не напісаў за ўсё сваё жыццё, каб можна было выдаць зборнік. Не хачу: я не настолькі таленавіты, каб выпячваць сябе.
Ігар Барысавіч вельмі неахвотна згадзіўся на размову. Стрыманы, ён адначасова – душа кампаніі, зараджае сваім аптымізмам людзей, якія знаходзяцца побач.
На сустрэчах удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Галасы зямлі Астравецкай” Ігара Барысавіча ведаюць як неардынарную асобу, не толькі яго філасофскія вершы, але і здаровае пачуццё гумару. Як прызнаецца сам Ігар Барысавіч, ён – вялікі анекдатыст. Свежыя анекдоты мужчына расказвае на рынку – не можа не падзяліцца з “суседзямі” партыяй новага гумару. Гумар і смех выратоўваюць не толькі яго, але і калег па бізнесе.
«Затягивает быт, как паутина» – словамі з верша Ігара Туршава можна апісаць жыццё кожнага з нас.
Калі шэрасць вельмі насядае, ён выпраўляецца ў Гродна, у горад свайго дзяцінства, сваіх юнацкіх мараў… Але больш, чым два дні, не можа вытрымаць гарадскога тлуму: душой і сэрцам прыкіпеў да Астраўца, які стаў другой радзімай, дзе месціцца яго дом, сям’я, жывуць дзеці, жонка і ўнукі.
З вышыні пражытых гадоў, перанесеных страт ён вывеў для сябе формулу поспеху: дабрыня, чэснасць і незласлівасць у адносінах да іншых. Калі чалавек выконвае абяцанні, як аддае даўгі, і кажа ў вочы тое ж, што і за вочы – такім будзе і яго жыццё.
Так хочется побыть
порой наивным,
Как в детстве, верить
сказанному слову,
Что дружба не бывает
не взаимной
И бескорыстье есть
ее основа…
Калі пакупнікі праходзяць далей, не знаходзячы патрэбных рэчаў каля яго гандлёвага месца, ён назірае. Прыкмячае кожны рух, кожную усмешку, асабліва, калі гэтая ўсмешка належыць дзіцяці.
На сваім працоўным месцы мужчына заўжды трымае цукеркі, каб дзіцячыя ўсмешкі радавалі гэты свет. Ігару Барысавічу баліць душа, калі маленькі хлопчык ці дзяўчынка плача. У такія моманты ён працягвае малому цукерку, каб жыццё на хвілінку стала крыху саладзейшым, і крыўда адышла...
– Я ніколі не быў фатальным песімістам. Упэўнены, што кожная бяда, якая здараецца ў жыцці, – гэта не падстава засмучацца. Ніколі не рабіў галавакружных скачкоў у кар’еры. У творчасці – таксама, бо адэкватна ацэньваю свае магчымасці.
Удачу мы фарміруем самі. Мне вельмі падабаецца выказванне: “Пасееш учынак – пажнеш звычку, пасееш звычку – пажнеш характар, пасееш характар – пажнеш лёс”…
Адносіны з людзьмі будую адэкватна: як да мяне адносіцца чалавек, так і я да яго стаўлюся. Я магу прамаўчаць, але праз свій востры язык часта трапляў у не вельмі добрыя сітуацыі. Ды нейкая сіла ўсё ж вяла мяне па жыцці і засцерагала ад многіх фатальных здарэнняў.
Я веруючы чалавек, але не царкоўны. Вельмі часта прашу прабачэння: “Прабач мяне, Госпадзі!” За ўсе свае грахі я расплачваюся сам – усё прадвызначана лёсам.
Поверьте, я от жизни
не устал,
Не ликовал я в ней
и не роптал.
Не ждал от жизни
призрачных чудес
Я не герой и на рожон не лез.
Если писал стихи –
то в них не врал,
В них раскрывал
души своей астрал.
Старался честным быть
перед людьми,
Не зарекался
от сумы и от тюрьмы.
Жил жизнью,
что начертана судьбой.
Не баловень ее и не изгой.
Я не стремился влезть
на пьедестал –
Поэтому от жизни не устал.
* * *
Так хочется побыть порой наивным,
Как в детстве, верить сказанному слову,
Что дружба не бывает не взаимной,
И бескорыстье есть её основа.
Что государство думает о людях
И каждому помочь оно готово.
Поэтому нам завтра легче будет
И жить, и верить сказанному слову.
Так верить хочется в хорошие прогнозы,
По ценам, по погоде, по здоровью,
Что кризисов шальные перекосы,
Страна преодолеет «малой кровью».
Так хочется забыть о всяких «битвах» –
За урожай, за рынки, за зарплату,
И сократить на душу декалитры,
Что пьются от рассвета до заката.
* * *
Перспектива бездорожья,
Где мои мечты плутают,
Где сомненья
жгут и гложут,
Где надежды тихо тают.
Как найти пути и нити,
Чтобы обрести свободу
От сомнений и наитий,
От поступков
сумасбродных?
Может, разогнался шибко
На пробежке
жизни ранней?
Кто укажет на ошибки,
Словом душу не поранив?..
***
Почему не пишутся стихи?
Есть ведь и сноровка, и уменье,
Но они удачны и легки.
Когда в дружбе мысль и вдохновенье.
Написать ведь можно обо всём –
О весне, любви, деньгах и быте,
Только много ль проку будет в нём,
В том стихе, написанном наитьем?
А жонглировать набором звонких фраз,
Для того, чтоб просто не забыли,
Не хочу и не леплю для вас
Рифмы из густой словесной пыли.
ИДЁТ НА ПЕНИЮ "ЛЕТУН"
Сегодня в райсобес иду
С оптимистичной песнею,
Иду – заметьте – не бреду:
Я оформляю пенсию.
Как будто в школу,
в первый класс
Иду туда уверенно,
Хотя пришлось мне
в этот раз
Собрать бумаг немерено.
Что делать, если я – «летун»,
Нигде задержки не было,
Там мне сказали:
«Ты болтун»,
Там вовсе не востребован.
Все я работы выбирал,
Чтоб труд был
символический,
Но когда стаж свой собирал,
«Пахал» я героически.
----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
Фота з асабістага архіву І.Б. Туршава и з сайтаў kowal.ru, bmtoday.ru, art-zip.ru, motivators.ru.
