От работы газовиков зависит комфорт жизни граждан

Кожны год у першую нядзелю верасня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі нафтавай, паліўнай і газавай прамысловасці.

Праца людзей усіх прафесій гэтага накірунку неверагодна важная. Ад дзейнасці нафтавікоў, газавікоў і прадстаўнікоў паліўнай прамысловасці залежыць бесперабойная работа ўсіх галін народнай гаспадаркі і камфорт жыцця грамадзян.
Электрагазазваршчык Дзмітрый Місюкевіч і слесарвадзіцель Віктар Мечыслаў з рамонтна-будаўнічай групы займаюцца ўстаноўкай і абслугоўваннем газавай апаратуры ў кватэрах і дамах.
А вось слесар службы абслугоўвання і рамонту вонкавага газаправоду і газавага абсталявання Валерый Мальдзіс і майстар Васіль Ярмольчык спецыялізуюцца выключна на “наружцы”: падвесці новыя трубы да дома, прытрымліваючыся ўсіх правілаў і патрабаванняў, праверыць надзейнасць і стан ужо існуючых – вось іх паўсядзённая праца.
А галоўным прынцыпам сваёй працы газавікі лічаць прымаўку: не адкладвай на заўтра тое, што трэба зрабіць сёння! Вось і вяртаюцца яны часам дадому позна, затое з прыемным пачуццём добра выкананай работы.


--------------------------------------------------
Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.