Островецкий оперуполномоченный стал лучшим в Гродненской области

Да 95-годдзя з дня ўтварэння падраздзялення крымінальнага вышуку ўпраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама праводзіла агляд-конкурс “Лепшы супрацоўнік крымінальнага вышуку Гродзенскай вобласці”. Оперупаўнаважаныя з 21 аддзялення крымінальнага вышуку сабраліся, каб пазмагацца за права быць лепшым. А для гэтага ім трэба было здаць іспыты па спецыяльнай падрыхтоўцы, крыміналістыцы, сродках сувязі, асновах аказання даўрачэбнай дапамогі, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы.
Гонар астравецкіх операў абараняў Валерый Бабраўніцкі. Мужчына працуе ў праваахоўных органах з 2010 года. Да гэтага скончыў дзённае аддзяленне Акадэміі МУС і вярнуўся працаваць на радзіму. З першых дзён і да цяперашняга часу працуе ў крымінальным вышуку Астравецкага РАУС. Свой прафесіяналізм Валерый даказаў і на абласным аглядзе-конкурсе – у выніку ён быў прызнаны лепшым супрацоўнікам крымінальнага вышуку Гродзенскай вобласці.
Віншуем!
-----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
