Островчанка стала победителем областного конкурса "Женщина года"
Мінулы тыдзень быў багаты на падвядзенне вынікаў розных абласных конкурсаў, у якіх у ліку пераможцаў “засвяціліся” і прадстаўнікі Астравеччыны.У сераду ў Гродне былі падведзены вынікі конкурсу “Жанчына года”, які штогод праводзіць абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. У маладзёжны цэнтр “Гродна” ў гэты дзень былі запрошаны лепшыя жанчыны з усёй вобласці – кіраўнікі, лідары грамадскіх арганізацый, маці, шчырыя працаўніцы, яркія таленты…
Вынікі конкурсу падводзіліся ў некалькіх намінацыях. У адной з іх – “За актыўную грамадскую дзейнасць” пераможцай была прызнана астраўчанка Тарэса Мацвееўна Мароз, старшыня раённага аб'яднання “Саюз палякаў на Беларусі”.
Узнагароджанне жанчын-лаўрэатаў конкурсу ператварылася ў сапраўднае свята з цёплымі словамі віншаванняў, музыкай і песнямі, і стала, як адзначылі многія, працягам жаночага дня 8 Сакавіка.
На здымку: Тарэса Мацвееўна Мароз са старшынёй абласнога Савета жанчын Марыяй Біруковай.