Мой счастливый Новый год

Новы год – гэта не толькі час марыць і спадзявацца на спаўненне самых запаветных жаданняў, але і пара, калі мы з дванаццаццю ўдарамі гадзінніка бяром з сабой у 2015 год самае светлае, шчаслівае і запамінальнае – тое, што занатавана ў нашай памяці – або на фотаздымках.

Напрыканцы лістапада наша газета аб’явіла навагодні конкурс “Гісторыя з фатаграфіяй” (ці фотаздымак з гісторыяй). Прыемна, што на яго адгукнуліся як сталыя пазаштатныя аўтары “Астравецкай праўды”, так і навічкі. Людзі дзяліліся сваімі ўспамінамі і фотаздымкамі пра свой шчаслівы і запамінальны Новы год. А мы, як і абяцалі, друкуем на старонках газеты самыя лепшыя расповеды і фотаздымкі.

Разам з вамі, нашы дарагія чытачы, у нас атрымаўся сапраўдны фотаальбом навагодніх гісторый – святочны нумар “Астравецкай праўды”, які ў любы момант можна дастаць з паліцы, адкрыць старонку і яшчэ раз прыгадаць свой шчаслівы Новы год…

Капитолина ПЕТРОВСКАЯ

Урал, Урал, седой, любимый!

Холодные всегда там были зимы,

И синюю вершину Таганая

Над Златоустом часто вспоминаю.

Там юность моя птицей пролетала –

Работала, училась,

веселилась, пела.

Там постигала я науку – жить,

С людьми общаться,

ладить и дружить.

Трудилась на «отлично» я,

Девчоночка фабричная,

И к тому же, надобно сказать, –

Любила и умела отдыхать.

Любимый праздник был,

конечно, Новый год:

В сияньи ёлочки водила хоровод,

С подружками всегда мы были рады,

Когда вдруг объявляли маскарады.

Цыганкой нарядиться – то полдела,

И мне это изрядно надоело

И вот решила нарядиться иностранцем –

Смуглявым, знойным

парнем-мексиканцем.

Не надо тут, читатель, ухмыляться –

Мне абсолютно не в чем признаваться,

Мы ни о чём таком понятья не имели,

Мы радовались жизни, как умели.

И были наши помыслы чисты –

И всякие тут домыслы пусты.

И вот уж над костюмом я тружусь,

Все ночки вышиваю, не ленюсь.

Штаны, жилет, рубашечка – готовы,

И шляпа, шляпа – не то слово!

И вот уже зовут меня ореро

И на голове моей – сомбреро.

И в  новогодний вечер очень четко

Под ёлкой отбиваю я чечетку

И никого кругом не замечаю –

Праздником вовсю я наслаждаюсь.

Напрасно увлеклась я так, напрасно

И веселилась упоённо, страстно –

И не заметила, как стали все по парам, –

На праздник заглянули сталевары.

А сталевары – женихи завидные

И сами по себе ребята видные.

Перебрала я с мексиканцем малость –

И сталевара-то мне не досталось.

А я себе не унывала, пела –

Мне не было до сталевара дела.

Я и теперь, друзья, не унываю,

Ну, не моё там было – точно знаю.

Любимый праздник детства

Новый год – один из самых моих любимых праздников детства. С ним у меня связаны теплые воспоминания.

С особым трепетом я храню новогодние детские фотографии. Вот на одной из них – мы с моим братом-близнецом Вовкой. Я старше своего брата на 2,5 часа и люблю сказать ему: «Ты еще доживи до моих лет!».

У нас в Слониме на площади устанавливали огромную живую ель. А рядом с ней всегда появлялся большой ватный Дед Мороз. Его, конечно, огораживали небольшим заборчиком, но все мамы очень хотели сфотографировать своих детей с этим любимым всеми дедушкой-волшебником. И это у них успешно получалось. Так и у нас появилась такая фотография.

А еще накануне Нового года мы с братом и папой брали санки и отправлялись в лес за елкой. Шли по сугробам, еле передвигая ноги. И понятно, что выбирали самую красивую, самую стройную елку. Папа срубал ее, укладывал на сани, а сверху сажал нас с Вовкой – и мы, счастливые, возвращались домой.

Елку обязательно ставили в центре комнаты, украшали ее игрушками, вешали на ее лапки конфеты, печенье, яблоки. А Вовка всегда умудрялся вытащить конфеты из фантиков. Но я его не сдавала – знали, что можно от мамы получить.

Однажды елка упала, очень много игрушек разбилось. А когда не стало родителей, я отдала оставшиеся игрушки в детский сад.

У нас не было традиции дарить подарки в том виде, как мы дарим сегодня. Телефонов и айфонов, образно выражаясь, не дарили. В качестве подарка служили конфеты. Много конфет приносили с работы родители, а мы – из школы. А самым главным «добытчиком» этих сладостей была я. А все потому, что с 1 по 10 класс на всех утренниках я бессменно исполняла роль Снегурочки, за что мне «платили» конфетами.

Мама пошила мне платье из марли, его крахмалили до «состояния картона», подсиневали синькой – и вот вам Снегурочка.

Что интересно: все эти годы на мне было одно и то же платье. Дело в том, что пошили его воланами, которые каждый год по чуть-чуть отпускали. Такое вот было у меня платье-трансформер. На второй фотографии – я в роли Снегурочки.



Крэдыт у залог сумлення

Напярэдадні навагодніх свят наша любімая “ластаўка” забарахліла. Спецыялісты абгледзелі яе і вынеслі несуцяшальны вердыкт: дзешавей купіць новы аўтамабіль, чым адрамантаваць гэты. Таму перад намі паўстала адзінае выйсце – прадаць “ластаўку”. У інтэрнэце змясцілі аб’яву, а праз некалькі гадзін з’явіліся – не запыліліся і пакупнікі. І, як кажуць,  “доўга думаць мы не сталі – на хаду яе прадалі”.

Цяпер паўстала перад намі другая задача ўжо з новым “іксом”: за што купіць другую машыну? Аўтамабіль прадалі танна, зберажэнняў у нас няшмат, пагэтаму вырашылі ўзяць крэдыт. Аднак калі падлічылі, колькі давядзецца вяртаць банку, вырашылі шукаць іншае выйсце. Што застаецца? Правільна: спадзявацца на людскую дабрыню і спачуванне і пазычыць у знаёмых. Працэнты плаціць не трэба – калі шакаладку купіць ці каробку цукерак. Тым больш што вёска ў нас вялікая і бачна, што людзі не бедна жывуць.

Падсунула я бліжэй да сябе тэлефонны апарат і пачала набіраць усе нумары, якія памятаю.  (Хм, скляроз мне, відаць, не страшны!). Пазычыць значную для сямейнага бюджэту суму ніхто з аднавяскоўцаў не згадзіўся, а вось скінуцца па некалькі “зялёных” не адмовіўся ніхто. Тым больш я клятвенна абяцала: вярну ўсё да апошняга цэнта.

Накінуў на плечы мой мужанёк лёгкую куртачку, прыхапіў лісток паперы і ручку, каб запісаць прозвішчы крэдытораў і сумы, і даўся на вёску за грашыма. А праз нейкі час вярнуўся дадому з “дабрачыннай акцыі” (грошыкі ўсё ж давядзецца вяртаць) з поўнымі кішэнямі долараў. Калі мы падлічылі “зялёныя”, я пазбавілася дару мовы: сума была проста каласальная! Прысела я і задумалася: “Ці грошай у людзей хапае, ці яны такія дабрадушныя, ці проста мне давяраюць?”. А можа ўсё разам? Тут яшчэ муж жартуе: “Можа, мне яшчэ і ў другі канец вёскі збегаць?”.

На сямейным савеце аднагалосна было вырашана з самай раніцы ехаць у Ждановічы за новай “ластаўкай”. Не падводзіць жа людзей! Ну і купілі… на ўсе грошы, што мелі з сабой, машыну 2010 года выпуску. Аб цане паспрабуйце здагадацца. Бачыць Бог – мы гэтага не хацелі, гэта людзі сваёй дабрынёй  падштурхнулі нас на такую дарагую пакупку. Вось і выйшла, што Новы год мы сустракалі з крэдытам, выдадзеным пад залог сумлення.

Шчаслівых святаў!

Елка далекага маленства

З майго далёкага дзяцінства прыплываюць яркія і вясёлыя ўспаміны пра Новы год, бо там і смешныя здарэнні, і першы мой “выхад” ля школьнай ёлкі ў пышным белым уборы сняжынкі, пашытай нашай суседкай цётачкай Адэляй Навіцкай са звычайнай марлі, і наша вялізная  (так нам падавалася тады) хатняя прыгажуня, якую тата ставіў, як у школе, пасярэдзіне пакоя, каб мы, чатыры сястрычкі, маглі вадзіць карагод. Мама нам купляла каляровую паперу, а мы рабілі-клеілі ланцужкі, з яечнага шкарлупіння – птушак, выразалі фігуркі рыбак, катоў, сабачак, заклейвалі іх бліскучай паперкай ад чаю – і вывешвалі на ёлку. А хтосьці з суседзяў падарыў нам пакунак маленькіх чырвоных яблычкаў – як яны ўпрыгожвалі нашу ёлачку!

А за тыдзень да свята тата прывёз з Маладзечна невялічкую скрыначку. З заміраннем сэрца мы адкрылі яе – і ахнулі: у перагародках ляжалі рознакаляровыя шарыкі; яны свяціліся загадкава і таямніча. І што з таго, што яны былі маленькія, прызначаныя для ёлачкі-малюткі. На нашай вялікай ёлцы шарыкі не згубіліся, бо тата павесіў іх высока – і адтуль яны нам свяцілі сваімі каляровымі агеньчыкамі.

Туды ж, на ёлку, мы яшчэ павесілі на нітачках фігурнае пячэнне, цукеркі ў бліскучых паперках, маленькія бараначкі. Дапоўнілі ўбранства кавалачкі белай ваты – яны выглядалі сняжынкамі, што зімовым вечарам кружыліся над хатай і нібы прыселі на галінкі нашай ёлачкі. Цэлымі днямі мы прападалі ў тым пакоі: спявалі, чыталі вершы, гулялі ў карагод “сняжынак”.

Колькі цудоўных, прыгожых ёлак пасля, у дарослым жыцці, мы бачылі і перажывалі, а вось тая засталася ў маёй памяці назаўсёды. Праз многа гадоў аб сваёй ёлцы дзяцінства я расказвала ўжо сваім дзецям – і ў памяць аб ёй мы разам з Сашай і Насцяй рабілі ланцужкі і розныя фігуркі, якімі ўпрыгожвалі сваю ёлачку. Шкада, што з таго далёкага часу не захавалася ніякіх фотаздымкаў…

А ў сваёй сям’і мне даводзілася быць і сцэнарыстам свята, і Дзедам Марозам. Мае малыя спачатку верылі ў Дзеда Мароза і заказвалі свае падарункі. Аднак хутка падраслі і аднойчы згаварыліся праверыць, ці праўда, што казачны дзядуля прыносіць падарункі. Ноччу прачнуліся, ціхенька селі каля ёлкі і сталі чакаць: хто ж гэта прыносіць розныя ласункі? Сядзелі доўга – і прыснулі. Тут мы прачнуліся і аднеслі іх, сонных, у ложак, а я паклала падрыхтаваныя пакункі пад ёлку. Раніцай дзеці сталі сарамаціць мяне: “Навошта вы нас падманваеце. Гэта ж вы самі! А мы вам верылі!”. Прыйшлося пайсці на кампраміс і дамовіцца, што лепш хай Новы год будзе з падарункамі – хоць і без Дзеда Мароза.

Амаль кожны Новы год ля нашай сямейнай ёлкі была якая-небудзь вясёлая гульня: то зразалі свае падарункі нажніцамі з завязанымі вачамі, то гулялі ў фанты, каб выйграць прызы, то была ў нас гульня “Каханне з першага погляду”. Дзеці, ужо вучні старэйшых класаў, а пасля і студэнткі, падыгрывалі мне і прымушалі бацьку ўдзельнічаць у конкурсах. Вось з такога Новага года і захаваўся фотаздымак.

Мой шчаслiвы Новы год

Новы год – гэта не толькі свята абнаўлення жыцця, але і дзень нараджэння нашай невялікай сям’і. Тры гады назад, 31 снежня 2011 года, я стала жонкай самага цудоўнага чалавека ў свеце.

З Андрэем мы сустракаліся каля сямі гадоў. Жылі на два дамы: я ў той час была ў Гродна, а Андрэй  – тут, на Астравеччыне. Мы не так часта бачыліся, але нават пры рэдкіх сустрэчах маглі пасварыцца. Спрабавалі разыходзіцца – але ненадоўга. Напэўна, толькі каханне мае тую невытлумачальную і магічную сілу быць па-над усімі жыццёвымі абставінамі, мяняць характары людзей, каб урэшце наканаваныя лёсам два кахаючыя сэрцы  былі разам.

Калі Андрэй зрабіў мне прапанову стаць яго жонкай, я не верыла сваім вушам. Шчасце біла цераз край, і гэтым ужо нашым, адным на дваіх, шчасцем хацелася падзяліцца з бацькамі, родзічамі і сябрамі. Пагэтаму мы вырашылі ажаніцца менавіта пад Новы год.

Што адчувае нявеста ў белай прыгожай сукенцы, да якой у пакой праз некалькі гадзін павінен зайсці яе суджаны? Словамі складана перадаць. Гэта і шчымлівая радасць, і хваляванне, і перажыванне за апошнія штрыхі падрыхтоўкі да вяселля, і нецярплівасць, калі не можаш дачакацца слоў: “Аб’яўляю вас мужам і жонкай”, і нервовае чаканне чалавека, глянуўшы ў вочы якому, адразу разумееш, што ўсё будзе добра…

Па прыцярушанай снегам сцяжынцы мы выходзілі з касцёла мужам і жонкай. Я была такая шчаслівая! З неба падалі маленькія сняжынкі, а мне тады здавалася, што гэта анёлы нам так моцна пляскаюць у ладоні, што ў іх аблятаюць пёркі.

Вяселле ў нас было невялікае: сабралася каля пяцідзесяці гасцей. Мы  вырашылі, што гэтую значную для нас падзею будзем адзначаць дома, а не ў рэстаране або кафэ. І сапраўды ўсё атрымалася: у цёплай атмасферы мы з мужам прымалі віншаванні, госці адчувалі сябе як дома, а пад Новы год усе разам запускалі салюты, каб і наша сумеснае жыццё было такім жа светлым і рознакаляровым, як пафарбаванае святочнымі агнямі неба.

Сёлета чарговую гадавіну стварэння нашай сям’і мы адзначаем з любімай дачушкай Аліцыяй. Я шчаслівая жонка і мама: побач са мной самыя любімыя і блізкія людзі. А што для шчасця больш трэба?

Так што, сябры, загадвайце жаданні пад Новы год – я дакладна ведаю, што яны спраўджваюцца.

Как я была Дедом Морозом

Наступал Новый 1975 год. А двумя годами раньше я, тогда еще Светлана Ивановна Ильинская, была принята на работу в архитектурную группу при архитектуре Островецкого района. Наш отдел находился на втором этаже бывшего здания райисполкома, красного здания, как мы называли его, где сегодня находятся управление сельского хозяйства и редакция газеты «Астравецкая праўда».

Я попала в замечательный коллектив: архитектором был Владимир Кириллович Парахонько, в плановом кабинете работали Валентина Степановна Астапова, Анна Тимофеевна Ромаш, Мария Ивановна Петкевич – к сожалению, их уже нет с нами. Бухгалтер райисполкома Ирина Брониславовна Белазорова вела и наши бухгалтерские дела. Все были дружны, вместе отмечали праздники. Мы, молодежь,  участвовали во всех общественных мероприятиях: на выборах, на субботниках, в художественной самодеятельности. Тогда был создан молодежный ансамбль песни и танца при заведующем отделом культуры Н. Яловском – он же и руководил нами. После удачных выступлений в Литве все участники были награждены грамотами с занесением благодарности в трудовую книжку.

Недавно встретившись с Анной Афанасьевной Тишковой (в те годы она работала экономистом райисполкома), я спросила, есть ли у нее или у ее дочери Наташи какие-либо фотографии – в этот самый год Наташа была Снегурочкой совместной елки райисполкома и горсовета. Но фотографии не сохранились. На вопрос, кто же был Дедом Морозом, Анна Афанасьевна задумалась… Тогда я  показала сохранившиеся у меня фотографии. Взглянув, она вспомнила и рассказала: ведь Дедом Морозом была я!

Мужчины в нашем коллективе все были на руководящих должностях и никак не могли участвовать в таких мероприятиях. Из всех девчат уговорили меня.

Мой Дед Мороз получился бедненьким, смешноватым. Так называемый халат пришлось надевать на зимнее пальто – без него Дед Мороз выглядел бы уж совсем тощим… Борода и усы держались на резинке, нос одевался отдельно. Но неловко… Присутствующие взрослые и дети вместе с Дедом Морозом плясали вокруг елки и не переживали, что музыки не было. Пока раздавали подарки и водили хороводы, спина у Деда Мороза стала мокрой.

Когда уже уходили с утренника, откуда-то подоспел фотограф – даже не вспомню, кто это был, – и нас щелкнул.

И теперь всегда, когда заканчивается старый и наступает Новый год, я достаю свои любимые фотографии, вспоминаю тот счастливый Новый год и своего смешного Деда Мороза.