Мария Савко: "Важно, чтобы класс стал коллективом"

учительница начальныхЗ большасцю сваіх першаклашак настаўніца пачатковых класаў Марыя Казіміраўна Саўко пазнаёмілася яшчэ ў мінулым годзе – 15 з іх наведвалі заняткі па падрыхтоўцы да навучання ў школе. І калі настаўніца з СШ №1 пераходзіла ў СШ №2, мамы са сваімі малышамі пайшлі за сваёй будучай настаўніцай.

З 1991 года Марыя Казіміраўна працуе ў школе – тады яна маладым спецыялістам прыйшла ў Дайлідскую школу на працу, дзе маладога педагога сустрэлі яе настаўнікі.
– Са школьных гадоў для мяне заўсёды прыкладам была Валянціна Валяр'янаўна Ярмак. Спачатку яна вучыла мяне ў школе, а потым узначальвала калектыў, у які я прыйшла працаваць. Кожны чацвер яна прыходзіла да мяне на ўрокі: давала парады, падказвала…
З таго часу прайшло 24 гады – і сёння Марыя Казіміраўна – вопытны педагог-прафесіянал – з удзячнасцю ўспамінае дырэктарскія ўрокі.
– Цяпер, калі ўласныя дзеці выраслі, увесь свій вольны час я прысвячаю школе, – расказвае Марыя Казіміраўна. – Асабліва напружаным для настаўніка, які працуе з першакласнікамі, з'яўляецца верасень, калі трэба не толькі падрыхтаваць усю дакументацыю, але і наладзіць сувязь з дзецьмі і іх бацькамі. А яшчэ вельмі важна аб'яднаць усіх і зрабіць так, каб клас стаў калектывам.
Сёння настаўніцу радуюць не толькі яе выхаванцы, але і ўласныя дзеці. Старэйшы сын Андрэй вучыцца ў Акадэміі МУС, а дачка Аліна – ва ўніверсітэце фізічнай культуры – і такім чынам прадаўжае настаўніцкую дынастыю сям'і Саўко.

-----------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.