Магазины "Родная сторона", "Алми" и "Евроопт" появятся в Островце

Пасля публікацыі ў газеце і на сайце газеты артыкула аб адкрыцці ў Астраўцы чарговай гандлёвай кропкі Ашмянскага мясакамбіната – магазіна «Пачастунак» у першым мікрараёне – у рэдакцыю пасыпаліся пытанні аб тым, калі ж,  нарэшце, у Астравец прыйдзе «Еўраопт»  і іншыя прадстаўнікі буйных гандлёвых сетак?


За адказам на пытанне нашых чытачоў і наведвальнікаў сайта журналіст «АП» адправіўся ў райвыканкам да намесніка старшыні Паўла Віктаравіча Мілешкі.

– У бліжэйшы час у Астраўцы плануецца будаўніцтва буйных рознічных гандлёвых аб'ектаў гандлёвых сетак «Родная сторона», «Алмі» і «Еўраопт».

Ужо сёння вядзецца будаўніцтва першага буйнога гандлёвага аб'екта ў першым мікрараёне: тут размесціцца магазін гандлёвай сеткі «Родная сторона». Заканчэнне будаўніцтва гандлёвага аб'екта запланавана на 2015 год.

Кіраўнікі гандлёвых сетак «Алмі» і «Еўраопт» таксама  выкупілі ўчасткі ў нашым горадзе і пакуль што працуюць над праектна-каштарыснай  дакументацыяй. Тэрмін пачатку будаўніцтва  і тым больш адкрыцця гэтых гандлёвых аб'ектаў пакуль што не вызначаны.


--------------------------------------------------------

Падрыхтавала Алена ЯРАШЭВІЧ.