Любовь к белорусскому языку привела в профессию педагога

учительница белорусскогоКалі Яўгенія Сяргееўна Манчукевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, заходзіць у свой любімы 5 «Б», клас замірае – 25 хлопчыкаў і дзяўчынак ловяць кожнае слова маладога педагога і свайго класнага кіраўніка.

– Калісьці мая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Валянцінаўна Ярмак таксама заўважыла мяне з пятага класа – і стала са мной займацца. Гэта яна прывіла мне любоў да беларускага слова і да прафесіі настаўніка, – расказвае выпускніца філалагічнага факультэта БДУ, настаўніца СШ №2 Яўгенія Сяргееўна Манчукевіч.
Падчас вучобы ва ўніверсітэце Яўгенія Сяргееўна вырашыла праверыць сябе на прафесіянальную прыгоднасць – і ўладкавалася на працу ў мінскую гімназію №2. І таму на працу ў Астравец прыехала ўжо сапраўдная настаўніца, якая сцвердзілася ў сваім выбары.
– А вось класнае кіраўніцтва для мяне зусім новы накірунак дзейнасці, – усміхаецца Яўгенія Сяргееўна. – Але клас мне трапіўся добры. Нягледзячы на тое што ў ім вучыцца 18 хлопчыкаў і толькі 7 дзяўчынак, мы вельмі хутка знайшлі з імі агульную мову – спадзяюся, што і ў далейшым у нас усё будзе добра.
А дома маладую настаўніцу чакае муж – зусім нядаўна Яўгенія Сяргееўна прымерыла на сябе ролю жонкі, – які ва ўсім падтрымлівае сваю палоўку.

--------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.