Эта весна для ветерана Великой Отечественной войны Егора Михайловича Александровича выдалась богатой на праздники

фотанарыс АлександровичБагатай на святы выдалася сёлетняя вясна для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ягора Міхайлавіча Александровіча.

Праз некалькі дзён ён разам з усёй краінай адзначыць галоўнае ў сваім жыцці свята – Дзень Перамогі.

фотанарыс Александрович1

фотанарыс Александрович2

фотанарыс Александрович3А напрыканцы красавіка на падворку і ў хаце ветэрана ў вёсцы Фальваркі было цесна ад гасцей. Павіншаваць Ягора Міхайлавіча з 90-гадовым юбілеем сабралася ўся яго вялікая сям’я – дзеці, унукі, праўнукі, прыйшлі сябры і суседзі. Завіталі і госці з раёна: старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, старшыня раённага савета ветэранаў Расціслаў Арсенцьевіч Герт, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Уладзіміраўна Сянюць, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч, першы сакратар райкама БРСМ Аксана Паўлаўна Лазарава, а таксама старшыня Варнянскага сельскага Савета Аляксандр Часлававіч Вярбовіч, артысты народнага ансамбля “Світанак”, якія свае пажаданні ветэрану выказалі ў песнях “Кацюша” і “Сто лят” разам з імі спявалі ўсе госці і сам юбіляр. Крыху раней Ягора Міхайлавіча павіншавала праўленне СВК “Варняны” і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

фотанарыс Александрович4

фотанарыс Александрович5

фотанарыс Александрович6

фотанарыс Александрович7

фотанарыс Александрович8Ветэран быў расчулены да слёз такой увагай. Ён расказаў гасцям, большасць з якіх па ўзросту – яго дзеці ці нават унукі, пра сваё франтавое юнацтва – на вайну Ягор Міхайлавіч пайшоў васемнаццацігадовым юнаком-добраахвотнікам, а таксама пра сваё сённяшняе жыццё. Выпіў бакал шампанскага за здароўе ўсіх прысутных і за галоўную каштоўнасць света – мір. І нават паказаў майстар-клас у полечцы!

А новенькі веласіпед, які падарыў юбіляру райвыканкам па яго просьбе, стаў для Ягора Міхайлавіча найлепшым і самым жаданым падарункам.

Ніна РЫБІК, фота аўтара.