Династии мам Островетчины
У нас ёсць шмат працоўных дынастый – педагогаў, урачоў, лесаводаў…
І ўсё ж самая, бадай, шматлікая дынастыя на зямлі – гэта дынастыя маці. Бо кожная дзяўчынка, слухаючы казкі прабабулі, намінаючы яе піражкі і дзелячыся з мамай кофтачкамі і касметыкай, марыць, што ўсё гэта некалі паўторыцца нанова – толькі ўжо з ёй самой: у яе некалі будзе дачушка-сяброўка ці сынок-абаронца, што прыйдзе час – і яна стане люляць унукаў і будзе марыць аб тым, што некалі, на схіле жыцця, дачакаецца праўнукаў.
Бо на гэтым – інстынкце мацярынства – ад веку стаіць свет. І будзе стаяць да веку!

