Давайте познакомимся: меня зовут Татьяна
Незвычайная, асаблівая
У задуменні дзіцячых вачэй.
Ты пяшчотная і любімая
Для унукаў, сяброў і дзяцей.
Ты прыгожая, цудадзейная,
З дабрыні і святла саткана,
Спачуваючая і надзейная
Танечка, Таня, Таццяна…
За 2010 і 2011 гады ў Астравецкім раёне з’я віліся толькі дзве Танечкі. Трох дзяўчынак, якія нарадзіліся ў 2012 годзе, бацькі назвалі такім іменем . У 201 3-м на свет з'явіліся ўжо тры Таццяны. У 2014 годзе толькі дзве дзяўчынкі атрымалі гэтае прыгожае імя. А летась у нашым раёне ніводную дзяўчынку не назвалі Танечкай.
Таццяна Садоўская, галоўны бухгалтар Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання: «Галоўнае – каб дзеці і ўнукі былі здаровымі і шчаслівымі, усё маё жыццё – у іх»
Таня Глаўдзель, Таня Анцыферава, Таня Бушыла, вучаніцы 8 «А» класа гімназіі №1: «Сяброўства пачынаецца ў школе»
Таццяна Чарняўская, галоўны інспектар юрыдычнага аддзела Ашмянскай мытні, цяпер – у дэкрэтным адпачынку: «Маё вялікае шчасце – мой маленькі сынок»





