Что принёс островчанам 2013 год?
Мы любим заглядывать в будущее с помощью гороскопов, экстрасенсов, гаданий и обычных предчувствий, стараясь узнать, что же год грядущий нам готовит? Между тем, не менее полезно, провожая год уходящий, оглянуться назад и вспомнить, что же особого произошло в этом году, чем он запомнится нам, какие образы, картины, события будут всплывать в памяти, когда речь зайдет о 2013-ом? Именно с этими вопросами мы и обратились накануне нового года к некоторым нашим землякам-островчанам…
Эдуард Іванавіч СВІРЫД, кіраўнік групы па інфармацыйным забеспячэнні Дырэкцыі будаўніцтва беларускай АЭС:
– Адыходзячы год быў нядрэнным, я б нават сказаў – удалым.
Я ўвогуле вялікае значэнне надаю нумару года і даволі насцярожана адношуся да тых, што заканчваюцца на адзінку – па маіх назіраннях гісторыка, у такія гады найчасцей адбываюцца нейкія катаклізмы, выпрабаванні: узяць хоць бы 1941, 1991 гады. Удалымі, як мне здаецца, з'яўляюцца гады з пяцёркай на канцы. А “тройкі”… Ну, вось, аказваецца, і яны бываюць даволі нядрэннымі – узяць хоть бы дарэвалюцыйны 1913 год, які зараз лічыцца адным з самых удалых у расійскай эканоміцы.
Вось і адыходзячаму году магу толькі падзякаваць за тое добрае, што ён прынёс. У асабістым жыцці – што б там ні гаварылі, а ўсе добрае і дрэннае мы вызначаем перш за ўсё па тым, як гэтага адбілася на нашых сем’ях, – усё было ўдалым. Старэйшы сын сёлета закончыў універістэт і разам з дыпломам і першым месцам працы атрымаў не толькі службовую кватэру, але і жонку: вучыліся разам ва ўніверсітэце і, закончыўшы вучобу, вырашылі пажаніцца. А я, адпаведна, набыў новы сацыяльны статус свёкра, і гэта мяне вельмі радуе.
Малодшы сын пакуль паспяхова вучыцца.
Ніхто з блізкіх у гэтым годзе сур’ёзна не хварэў – і гэта адзін з самых вялікіх здабыткаў года. У гэтым плане я ганаруся асабістай перамогай над самім сабой: цэлы год змог пражыць без цыгарэты. А яшчэ пачаў займацца спортам, бегаць – і адразу адчуў паляпшэнне самаадчування.
На працы таксама адбыліся значныя падзеі. Сёлета быў заліты так званы “першы бетон” у фундамент першага энергаблока Беларускай АЭС – і гэта палажыла афіцыйны старт пачатку будаўніцтва атамнай станцыі.
Наш інфармацыйны цэнтр наведала шмат гасцей, у тым ліку і замежных. Сярод іх былі паважаныя ў краіне людзі: міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў, Памочнік Прэзідэнта па эканамічных пытаннях Пётр Пракаповіч…
А яшчэ радуе, што ў нашых людзей памяняліся адносіны да атамнай электрастанцыі: раней яна ўспрымалася выключна як патэнцыяльна небяспечны аб’ект, а зараз усё больш астраўчан бачаць у гэтым будаўніцтве фактар спрыяльнага развіцця рэгіёна. І падчас наведвання інфармацыйнага цэнтра ўжо амаль не гучаць дылетанцкія пытанні – калі так здараецца, то можна не сумнявацца, што яго задаў нехта з маладасведчаных гасцей раёна. А нашы людзі ў паўсядзённых размовах зараз граматна аперыруюць такімі паняццамі як “брызгальны басейн”, “гермаабалонка”, “градзірні” і іншымі. Прыемна ўсведамляць, што такі пералом у свядомасці людзей адбыўся не ў апошнюю чаргу дзякуючы дзейнасці ў тым ліку і нашага інфармацыйнага цэнтра.
Аляксандр Вацлававіч ГАБРУКЕВІЧ, старшыня СВК “Гервяты”:
– 2013 год выдаўся нялёгкім. Неспрыяльныя кліматычныя ўмовы справакавалі недабор збожжа, але гэты факт не стаў фатальным для эканомікі нашай гаспадаркі. Затое мы змаглі нарыхтаваць значна большую колькасць травяністых кармоў. І па году, думаю, у надоях ад каровы “падбяромся” пад шэсць тысяч кілаграмаў малака, а ў сярэднясутачных прывагах – пад 800 грамаў. Сярэдняя зарплата работнікаў гаспадаркі – 4 мільёны рублёў з хвосцікам.
Са значных для нашага комплексу падзей, якія застануцца ў яе летапісы надоўга, я б назваў завяршэнне і здачу ў эксплуатацыю малочна-таварнага комплексу “Дайлідкі”. Яшчэ адна падзея года – мантаж новай збожжасушыльнай устаноўкі “ЛідАрай”. А два новыя жылыя дамы!.. Можа, для гаспадаркі ў цэлым гэта не асабліва грандыёзнае здарэнне, але для навасёлаў, якія сталі ў іх жыць, напэўна, вельмі важнае. Адзін дом праўленне гаспадаркі выдзеліла маладому і вельмі перспектыўнаму механізатару Андрэю Махоньку, які нядаўна ажаніўся, а другі – галоўнаму аграному СВК Дзянісу Кірпу з умовай, што да вясны і ён абзавядзецца сям’ёй. Жартую, канешне. Хаця…
Самай галоўнай падзеяй майго асабістага года стала нараджэнне сына Цімафея. Нават не ведаю, што больш цудоўнага можа здарыцца ў жыцці чалавека… Гэта тым больш своечасова, што нашай з жонкай дачушцы ўжо хутка споўніцца пяць гадоў – чым не нянька?! (усміхаецца). Яна ў нас зусім “дарослая” і з нецярпеннем чакае прыходу Дзеда Мароза. Настолькі сур’ёзна ставіцца да гэтага, што візіт казачнага персанажа тату з мамай, відаць, прыйдзецца забяспечыць…
А сапраўды, хіба можа быць Новы год без Дзеда Мароза? Думаю, як бы мы ні адхрышчваліся, у яго вераць не толькі дзеці – недзе глыбока-глыбока ў сэрцы кожнага дарослага таксама жыве надзея, што ён насамрэч існуе і што цуд заўсёды можа здарыцца.
Дарэчы, сёлетні Новы год для нас з Дзедам Марозам юбілейны. Не з Дзедам наогул, а з беларускім, з тым, што жыве ў Белавежскай пушчы. 10 гадоў таму Мароз перасяліўся ў Белавежу – і роўна столькі ж гадоў назад я прыбыў у СВК “Гервяты” ў якасці маладога спецыяліста. Гады бягуць так імкліва… Словам, у нас з Дзядуляй ёсць сур’ёзная нагода падняць агульны тост.
Дарэчы, напярэдадні свята дазвольце падняць сімвалічны бакал за працаўнікоў нашай гаспадаркі – за іх мудрасць і працавітасць. І наогул – за людзей Астравеччыны, якія за 10 гадоў паспелі стаць для мяне сапраўднымі землякамі. З Новым годам! З новым шчасцем!
Алена Канстанцінаўна КАСЦЮК, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі №1 г. Астравец:
– Гэты год для мяне і маёй сям’і быў самым звычайным, чымсьці падобным да мінулых. Але было ў ім і нешта новае.
Па-першае, сёлета мне давялося змяніць месца працы. Пасля рэарганізацыі Мальскай базавай школы ў дзіцячы сад-пачатковую школу я прыйшла ў гімназію №1 г. Астраўца. Па-другое, зараз я не толькі выкладаю геаграфію, але і працую намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце – курырую вучэбную дзейнасць у пачатковай школе.
Першая палова года запомнілася перамогамі маіх вучняў тады яшчэ Мальскай базавай школы. Мы сталі лепшымі ў конкурсах “Празрыстыя хвалі Нарачы” і “Па старонках Чырвонай кнігі”. Дзякуючы гэтым дасягненням, нашы вучні былі ўзнагароджаны паездкай у дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”. І я вельмі гэтым ганаруся.
Запамінальным 2013 год быў яшчэ і таму, што сёлета рашэннем райвыканкама мой партрэт быў занесены на раённую дошку гонару.
А вось для маёй сям’і і мяне як мамы, год не прынёс ніякіх сюрпрызаў. Старэйшы сын Андрэй працуе, а малодшая дачка Дар’я вучыцца ў дзясятым класе гімназіі №1. І абодва яны радуюць мяне сваімі поспехамі.
Спадзяюся, што наступны год будзе не менш удалым і запамінальным.
Анастасия ЛЯХОВИЧ, директор методического отдела РДК:
– В уходящем году я работала в новой должности – директором методического отдела РДК. Конечно, работа ответственная. К сожалению, постоянные отчеты, подготовка нужной информации отнимают много времени, которое хотелось бы потратить на творчество, на реализацию новых проектов. Да, можно было что-то сделать. Но хочется, чтобы все мероприятия были проведены качественно и на должном уровне.
В этом году в нашем учреждении произошли значимые изменения. Во-первых, , мы приобрели статус юридического лица. Во-вторых, у нас появился отдел по работе с молодежью. А еще мы объединились с киноконцертным залом “Островец”. В результате этой реорганизации в нашем районе сохранилось кино, а РДК приобрел помещение для концертов. В холле киноконцертного зала появились игровые приставки, которые пользуются популярностью среди детей.
Кроме того, мы начали закупать оргтехнику для сельских клубов, пошили новые костюмы для “Кемелины”, “Свитанка”, “Скарбницы”. Все это стало возможным благодаря начальнику отдела культуры Сергею Леонтьевичу Севко.
Приятно, что у нас появляются спонсоры. Так, в подготовке ряда мероприятий огромную поддержку нам оказал предприниматель Алексей Багдюн, за что мы ему очень благодарны.
Но были и грустные моменты. Жаль, что из культуры уходят яркие, творческие люди. И мы это очень тяжело переживаем. Кроме того, людей у нас становится меньше, а работы по-прежнему много. Хотелось бы, чтобы в наступающем году у нас появились новые кадры.
Ярким событием уходящего года для меня стала поездка в город Сосновый Бор Ленинградской области. Теплый и радушный прием, новые знакомства, обмен опытом. Сплошной позитив! Наверное, это тот самый момент, когда ты ощущаешь, что твой труд нужен и интересен людям.
Как организатор, не могу не сказать об интеллектуальных играх. Этот год показал, насколько “выросли” наши участники. Взять, к примеру, рождественнский турнир, где присутствовали профессиональные команды. Островчане в буквальном смысле наступали им на пятки. Это радует.
В личном плане 2013 год также станет запоминающимся и счастливым: я вышла замуж за любимого человека. Я считаю, что мне с ним очень повезло. Он во всем поддерживает меня и с понимаением относится к моей работе, которая отнимает у меня много времени, поэтому побыть рядом нам удается не так уж и часто.
Дмитрий Викторович УРБАНОВИЧ, инженер по качеству ГЛХУ «Островецкий лесхоз»:
– Этот год запомнится многими замечательными событиями.
Во-первых, ровно год назад, накануне прошлого Нового года, меня назначили на должность инженера по качеству в нашем деревообрабатывающем цехе, поэтому в этом году мне пришлось осваиваться с новыми обязанностями. До этого я работал инженером по охране труда, юрисконсультом. Новая работа намного интереснее, она живая – и очень мне нравится.
И в личной жизни в этом году произошли значительные события. Во-первых, у нас «подросла» семья: в ноябре родился второй сын, Давид. Больше всего этому, наверное, радуется шестилетний Даниил: теперь у него есть брат, а в
будущем – и друг.
А самое главное: в этом году мы наконец-то построили квартиру. За семь лет семейной жизни наскитались по съемным углам и родственникам, успели пожить в шести местах и, честно говоря, устали от этой бытовой неустроенности, от постоянных переездов. И теперь наша, пусть и не очень большая, двухкомнатная квартира кажется нам настоящими хоромами!
А для интересного и полезного проведения свободного времени я нашел для себя такую замечательную отдушину, как интеллектуальные игры. Наша лесхозовская команда «Сфагнум» влилась в районный чемпионат только в этом году, и то не сначала, а со второго тура, и весь год, можно сказать, шел процесс формирования команды, в которой меня игроки почему-то выбрали капитаном. Пока что мы не можем похвастаться особыми достижениями: еще только «пристреливаемся» к игре, вникаем в ее суть. Хотя случались у нас и удачные игры, и откровенно провальные, но главное – всем членам команды очень нравится играть. И в следующем году мы намерены продолжить участие в районном чемпионате.
Так что уходящий год был весьма интересным и запоминающимся...

