Чем запомнился год прошедший жителям Островетчины

Чым запомніўся вам 2012 год? Якія ўражанні пакінуў ён па сабе? Менавіта гэта гапрыканцы мінулага года і спрабавалі высветліць журналісты раённай газеты.



Лепш падумаем пра надыходзячы!

Андрэй Уладзіслававіч ЯНЧЭЎСКІ, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, першы намеснік старшыні райвыканкама.


–2012-ы аказаўся года з “характарам” – давялося шмат працаваць, каб патрафіць яго капрызам. У выніку не абышлося без працоўных поспехаў – сёлета быў атрыманы рэкордны ўраджай збожжавых, бульбы, азімага рапсу. Рэкордным па выніках года абяцае быць і надой малака – па прагнозных разліках 5400 кілаграмаў у сярэднім ад каровы.
І наогул мы выканалі ўсе даведзеныя нам валавыя паказчыкі вытворчасціі.
Калі ж гаварыць пра асабістае, то сёлета я памяняў месца работы – з “крэсла” старшыні СВК “Гервяты” перасеў у “крэсла” старшыні райсельгасхарчу. Гэта, напэўна, галоўная падзея майго асабістага года.
А так, калі браць наогул… Сёлета злавіў самую буйную ў сваёй рыбацкай “кар’еры” рыбіну – чатырохкілаграмовага карпа. Яшчэ ў гэтым годзе на нашым панадворку з’явіліся новыя жыхары: чатыры цацаркі і дзве в’етнамскія свінкі. І першыя, і другія – “гучныя” жывёлы: цацаркі, калі вырашаюць, што ім нешта пагражае, уздымаюць неймаверны крык, а “в’етнамцы” вельмі звонка чвякаюць пад час прыняцця ежы.
Ці чакаю сюрпрызаў ад Дзеда Мароза? Чакаю, але хутчэй не ад казачнага дзядулі, а ад сваёй сям’і. У нас існуе традыцыя на Каляды, адразу пасля куцці заглядываць пад ёлку – там кожнага з нас чакаюць сюрпрызы.
А ў Дзеда Мароза я чамусьці не верыў нават у дзяцінстве – заўсёды ведаў, што ўсе падарункі ад мамы і таты. Мой малодшы сын, падобна, на гэты конт нейкія ілюзіі яшчэ мае, хоць звяртаецца да Дзеда чамусьці праз мяне: “Тата, скажы Дзеду Марозу, каб прынёс мне цацачны аўтобус”. Сказаў, а што заставалася? Паабяцаў прынесці. Калі будзе ў магазіне, вядома.
Старэйшая дачка ўжо ў казкі не верыць, затое сёння ў складзе дэлегацыі Рымдзюнскай школы паехала ў Вільнюс на сустрэчу з прэзідэнтам Літвы Грыбаўскайтэ. А 30 снежня збіраецца на прэзідэнцкую ёлку ў Мінск.
А так, калі браць у цэлым… Год як год. І добрае ў ім было, і без негатыўнага не абышлося. А чаго ў выніку выйшла больш, лічыць не будзем – лепш падумаем пра годы надыходзячы. Пра 2013-ы.



Што прынёс адыходзячы год?

Віталій Тадэвушавіч Стаціна, настаўнік хіміі гімназіі №1:


– Кожны год адбываецца мноства падзей, якія надоўга пакідаюць след у памяці чалавека. І вызначыць сярод іх адну вельмі цяжка.
Што датычыцца мяне, то самая запамінальная і яркая падзея гэтага года – паездка ў Балгарыю. Гэтае падарожжа я планаваў некалькі разоў, і кожны год планы абрываліся. І вось, нарэшце, мая даўняя мара збылася. Добрае надвор’е, цёплае мора, цікавыя экскурсіі – цудоўны час, калі можна адпачыць і заразіцца добрымі эмоцыямі да наступнага адпачынку.
Канешне, год быў бы не такім удалым, каб не асабістыя дасягненні мяне, як настаўніка. Вельмі парадавалі поспехі маіх выхаванцаў-алімпіёнікаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў на алімпіядах рознага ўзроўню.
Думаю, што менавіта дзякуючы працоўным поспехам і поспехам маіх вучняў, мой партрэт быў занесены на раённую дошку гонару, а я прызнаны “Чалавекам года Гродзенскай вобласці”. Гэта вельмі пачэснае званне, за якім паследаваў шэраг сюрпрызаў. Я асабіста пазнаёміўся з губернатарам вобласці Сямёнам Барысавічам Шапірам і атрымаў з яго рук дыплом і прэмію.
А яшчэ ў гэтым годзе ў маёй сястры нарадзілася дачушка, а ў мяне з’явілася пляменніца Арынка. І гэта таксама яшчэ адна запамінальная падзея, якую падарыў мне гэты год!



А “смецце” трэба выкінуць!

Аксана Лазарава, першы сакратар райкама БРСМ.


– Гэты год быў добрым. Канешне, не скажу, што для мяне ён быў насычаны нейкімі асаблівымі, значнымі падзеямі. Хутчэй, ён складаўся з маленькіх праменьчыкаў, якія напаўнялі жыццё і сагравалі на працягу цэлага года.
Напрыклад, для мяне ўжо стала традыцыяй наведванне фестывалю “Славянскі базар” у Віцебску. Пабываць на радзіме Шагала, датыкнуцца да вечнага, адчуць подых мінулага – усё гэта пакідае незабыўныя ўражанні і эмоцыі.
А яшчэ гэта сустрэчы з сябрамі, якія жывуць у розных гарадах і з якімі зараз рэдка бачышся – і ад гэтага яны становяцца такімі блізкімі і далёкімі адначасова. І маленькія радасці – паездка ў тэатр, паход у кіно, на выставу…
Самай асноўнай падзеяй, якая адбылася ў адыходзячым годзе, стала змена сферы дзейнасці – з Гудагайскай СШ, дзе працавала настаўніцай, перайшла ў райкам БРСМ. Ёсць добрае выказванне: “Время – бесстрашный художник, словно на белых страницах, что-то всё пишет и пишет на человеческих лицах”. Напэўна, надышоў час нешта змяніць. Але гэта не азначае, што я забылася пра школу. Я вельмі ўдзячна былому дырэктару В.І. Лянкевічу і ўсім, хто дапамагаў мне, маладой пачынаючай настаўніцы. Хачу павіншаваць іх, а таксама дзяцей, і не толькі тых, у каго я была класным кіраўніком, але і наогул усіх вучняў Гудагайскай школы, з надыходзячымі святамі і пажадаць усяго добрага і светлага.
А год… Перад яго заканчэннем успамінаецца адна італьянская традыцыя – перад Новым годам выкідваць старыя рэчы. Канешне, мы не італьянцы, але можна выкінуць з памяці, як са скрынкі Пандоры, усё негатыўнае – боль і крыўды, непрыемнасці і злосць. І, калі хто памятае легенду, на дне гэтай скрынкі застанецца надзея. Вось менавіта надзеі я і хачу пажадаць усім і ў гэтым і ў новым годзе.



Займацца любімай справай

Яніна Браніславаўна МЯШКОВА, бібліятэкар школы № 1:

–Асабіста для мяне 2012 год меў сумнае адценне – першая гадавіна з дня смерці маёй мамы. З думкай, што развіталася з ёй назаўсёды, я так і не змагла звыкнуцца – час ідзе, а сэрца шчыміць па-ранейшаму.
Сёлетні год быў напружаным – даводзілася шмат працаваць. Затое адпачынак правяла ў роднай Альхоўцы. У лесе, поўным брушніц, чарніцаў, грыбоў. Нездарма суседзі называюць мяне “лясным чалавекам” – бегала ў лес кожны дзень. У яго вільготнай цішыні забываеш пра ўсе праблемы і непрыемнасці – жывеш лесам, дыхаеш ім напоўніцу.
Экзотыка? У нейкай ступені яна прысутнічае ў маім жыцці. Праўда, праз маіх дзяцей: старэйшая дачка адпачывала сёлета ў Чарнагор’і, малодшая разам з сям’ёй – у Егіпце. Слухаю іх расповеды, разглядаю фотаздымкі, і такое ўражанне, што сама там пабывала…
Прыемна, што дзеці маюць добрую працу. Не даюць моцна засумаваць і ўнукі – адказаць на ўсе іх “чаму?” проста не паспяваю. Затое заўважаю ў малышах цягу да кніжак і гэта мяне моцна радуе – перадалося, значыць, ім у спадчыну ад бабулі…
У гэтым годзе я пайшла на заслужаны адпачынак, на якім не адпачывала ні дня – адразу ўладкавалася бібліятэкарам у школу. Канешне, тут свая спецыфіка работы, але, думаю, “акліматызацыя” хутка закончыцца. Атрымалася, што вярнулася да таго, з чаго ў свой час пачынала сваю працоўную кар’еру – да непасрэднага абслугоўвання чытачоў. А гэта мой самы любімы занятак.
Сёлетні год быў багатым на культурнае жыццё: упершыню ў жыцці разам з дэлегацыяй палякаў Астравеччыны пабывала ў Гродне на “Казюках”; паглядзела спектакль у тэатры оперы і апярэту – у Музычным тэатры.
А можна?.. Можна, выкарыстаць выпадак і напярэдадні надыходзячых свят павіншаваць усіх бібліятэкараў раёна, асабліва працаўнікоў сельскіх бібліятэк? А пажадаць усім хочацца моцнага здароўя, добрага настрою, сямейнага цяпла і дабрабыту.



Определяющий 2012-й

Сергей Галанчук, заместитель главного инженера, начальник производственно-эксплуатационного управления ГУ «Дирекция строительства атомной электростанции».


– По правде говоря, 2012 год получился достаточно напряжённым, но, в равной степени, довольно результативным и определяющим в плане реализации проекта белорусской атомной электростанции.
Одним из важнейших моментов в деятельности нашей организации было подписание с российской стороной Генерального контракта на сооружение атомной электростанции, которое состоялось 18 июля 2012 года
В целом, уходящий год был богат на завершённые, окончательные решения. Кроме генерального контракта это и кредитное соглашение, и ряд других основополагающих контрактов, документов, договорённостей позволивших сдвинуть дело, так сказать, с «пробуксовки», имевшей место некоторое время назад.
Поэтому, в профессиональном плане год был достаточно успешным.
Это же относится и к личной жизни.
Вот уже третий год как мы с супругой, Натальей Глебовной, являемся жителями Островца. За это время успели и изучить, и полюбить этот удивительный, красивейший край. Это не пустые слова. Нам есть с чем его сравнивать.
Начинал я на единственной в мире подземной АЭС под Красноярском.
Затем долгое время работал на Хмельницкой атомной станции в Украине.
А в Беларусь мы приехали из Ирана, где участвовали в строительстве Бушерской АЭС.
И везде, как ниточка с иголочкой рядом со мной была моя супруга.
Она – мой надёжный тыл, моя опора. А вместе мы уже больше четверти века!
Дети уже взрослые. У них своя жизнь.
В этом году сын закончил университет. Нет, не по «атомной» специальности. Сказал, хватит с нашей семьи и отца, который всю жизнь с учебником подмышкой и работает даже в выходные и праздники.
Ничего не поделаешь – таковы особенности профессии. Тот, кто хочет связать свою жизнь с ядерной энергетикой должен свыкнуться с мыслью, что придётся постоянно учиться, подтверждать квалификацию и доказывать свою профпригодность.
Дочь еще продолжает учёбу.
Подрастает, радует всех нас внучка.
Так что, всё в уходящем году было хорошо!


--------------------------------------------------------------


Ганна ЧАКУР, Алена ЯРАШЭВІЧ, Марына МАЦКЕВІЧ, Эдуард СВІРЫД.