С победой вернулся островчанин Максим Андралойть с третьих Евразийских спортивных игр
Пераможцам і бронзавым прызёрам вярнуўся наш зямляк Максім Андралойць з трэціх Еўразійскіх спартыўных гульняў сярод юнакоў і дзяўчат, якія праходзілі ў Алма-Аце.Падчас спаборніцтваў было разыграна 232 камплекты ўзнагарод у 13 відах спорту: бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веласпорт, спартыўная гімнастыка, мастацкая гімнастыка, дзюдо, лёгкая атлетыка, плаванне, цяжкая атлетыка, самбо, тхэквандо і казак курэсі (казахская нацыянальная барацьба). Пазмагацца за права стаць лепшымі ў гэтых відах спорту на спаборніцтва прыехалі спартсмены з пяці краін: Расіі, Казахстана, Беларусі, Кыргызстана і Таджыкістана.
У склад беларускай каманды па лёгкай атлетыцы, якая складалася з 10 чалавек, увайшоў і астраўчанін Максім Андралойць. На працягу двух дзён юныя спартсмены дэманстравалі свае магчымасці. І гэта ў нашых лёгкаатлетаў атрымалася выдатна – ніводзін з іх не вярнуўся без медаля. Двойчы адзначыўся і наш Максім Андралойць: у бегу на дыстанцыі 110 метраў з бар’ерамі яму не было роўных, а ў штурханні ядра юнак стаў бронзавым прызёрам.
Віншуем!
----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
