Юные островчане побывали в Книжном царстве

Тэатралізаваная пастаноўка “Книжное царство – мудрое государство” прайшла ў Астраўцы. Арганізатарам гэтага цікавага мерапрыемства для малодшых школьнікаў і дашкольнікаў стала бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі, кіраўнік тэатральнага гуртка цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Тамара Аляксееўна Кісель.

Тамара Аляксееўна ўжо не першы год арганізоўвае такія цікавыя і пазнавальныя пастаноўкі, удзельнікамі якіх становяцца школьнікі. І з кожным годам дзяцей, зацікаўленых кнігай і творчасцю, становіцца ўсё больш.
На гэты раз у госці да рабят прыйшлі казачныя персанажы, якія не толькі расказвалі пра цікавыя кнігі, якія сёння можна ўзяць у дзіцячай бібліятэцы, але і чыталі вершы, загадвалі загадкі, паказвалі невялікія сцэнкі з твораў вядомых беларускіх і рускіх пісьменнікаў, праводзілі конкурсы і віктарыны для гледачоў.
Сустрэча з казачнымі персанажамі і кнігай праляцела, як адно імгненне. І ўсе выказалі жаданне сустрэцца зноў.


------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.