Встретим Новый год вместе!

часы новый годВуліцы апранаюцца ў зіхатлівае ўбранне рознакаляровых гірлянд, вітрыны магазінаў спаборнічаюць у арыгінальнасці афармлення, у некаторых дамах ужо з’явіліся пушыстыя прыгажуні ёлкі ці сосны, а ў паветры лунае водар мандарынаў. Пераднавагодні настрой паступова захоплівае ўсіх і ўсё навокал – і людзі, незалежна ад узросту і статусу, чакаюць спаўнення жаданняў, чароўных сюрпрызаў і яркіх відовішчаў. І калі першае і другое – індывідуальная справа, то пра культурную праграму для астраўчан падчас святаў мы вырашылі даведацца ў намесніка дырэктара Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяны Іванаўны Аўтушэнкі.

– Як вядома, чалавеку для шчасця патрэбны дзве рэчы: хлеб і відовішча. Думаецца, за навагоднім сталом справа не стане… А якія відовішчы чакаюць жыхароў райцэнтра ў навагоднія святы?
– Зараз ужо надышоў час ранішнікаў і карнавалаў. Да самых паслухмяных хлопчыкаў і дзяўчынак хутка завітаюць Дзед Мароз са Снягурачкай – паверце, работы ў казачных герояў вельмі шмат! Што тычыцца канкрэтнага відовішча, то 27 снежня ў кінаканцэртнай зале “Астравец” адбудзецца цікавае тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне “Чароўнае люстэрка”. Гледачы трапяць у сапраўдную казку, дзе змогуць паўдзельнічаць у прыгодах елачкі, якая сустрэнецца… Дарэчы, не буду раскрываць сакрэты, лепш прыходзьце і ўпэўніцеся самі. Скажу толькі, што спектакль рыхтуюць нашы работнікі, і ён будзе цікавым не толькі дзеткам, але і для ўсёй сям’і.
– Дык, можа, гэта будзе не апошняя пастаноўка, якой парадуюць астравецкія акцёры?
– Так, мы плануем і надалей развіваць тэатральную творчасць і ставіць новыя спектаклі. Пакуль гэта планы, але, спадзяёмся, яны стануць рэчаіснасцю.
– Ці ўбачаць сёлета астраўчане навагодняе шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурачак?
– На жаль, яго не будзе, але ўсіх дзяцей і падлеткаў мы запрашаем на сапраўдны калядны маскарад, які пройдзе ў памяшканні залы “Галактыка” 25 снежня. Дыскатэка, конкурсная праграма, падарункі, сюрпрызы і, канешне ж, Дзед Мароз са Снягурачкай і казачнымі героямі – гасцей чакае шмат цікавага. Пажадана, каб на маскарад госці прыходзілі ў арыгінальных касцюмах – так будзе весялей.
– А што тычыцца непасрэдна навагодняй ночы?
– Як паказвае практыка, тэатралізаваныя пастаноўкі каля цэнтральнай ёлкі не карыстаюцца папулярнасцю. Людзі прыходзяць патанцаваць, павіншаваць адзін аднаго са святам, павесяліцца, пагэтаму ў навагоднюю ноч будзе арганізавана дыскатэка каля ёлкі. Астраўчан будуць весяліць задорныя роставыя фігуры і навагодняя музыка.
Працягнуць святкаванне Новага года ў рытме танцаў можна будзе на начной дыскатэцы ў “Галактыцы”. Аднак гэта будзе не звычайная дыскатэка, а, як і належыць у самую чароўную ноч, казачная і непрадказальная, з сюрпрызамі і падарункамі, якую абавязкова наведаюць казачныя героі. Прыходзьце – і будзем весяліцца разам!

--------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Новый год реклама ЦНКиТ


ккз