Воранава запрашае на фестываль гульні "Карнавал весялосці"

Эмблема карнавала весялосці 201512 верасня 2015 года Воранава запрашае на V адкрыты абласны фестываль гульні “Карнавал весялосці”.

Ужо стала добрай традыцыяй на воранаўскай зямлі праводзіць гэтае свята. Мерапрыемства выклікае ў душах людзей самыя добрыя і шчырыя пачуцці. І ўсё гэта — цераз гульню! Гарэзлівую, поўную непасрэднасці, шчырасці і цёплага гумару. Асноўная мэта свята — адраджэнне нацыянальных культурных традыцый, стварэнне з улікам нашага часу ўласных вясёлых, яркіх і індывідуальных гульнёвых праграм. На кожным фестывалі адкрываюцца новыя зоркі сярод майстроў добрага настрою, новыя імёны і калектывы.
Распачнецца свята 12 верасня ў 11.45 на вуліцы Юбілейнай гарадскога пасёлка з карнавальнага шэсця раставых лялек, карнавальных масак і ўдзельнікаў конкурсу гульнёвых праграм.
Жыхароў і гасцей фестывалю будзе чакаць галоўная сцэна, якая размесціцца на гарадскім стадыёне гарадскога пасёлка Воранава. Тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята. Канкурсанты прадэманструюць усё сваё майстэрства і вынаходлівасць, творчыя здольнасці і пачуццё гумару, падораць добры настрой прысутным. А некаторым гледачам пашанцуе прыняць непасрэдны ўдзел у гульнёвых праграмах, акунуцца ў неверагодны свет гульні і забаў. Тут жа крыху пазней арганізатары падвядуць вынікі конкурсаў фестывалю.
Цікава будзе і на летняй эстрадзе, і ў гарадскім парку, дзе ўдзельнікі свята змогуць сустрэцца з казачнымі персанажамі, апынуцца на дзіцячай гульнёвай пляцоўцы, паглядзець спектакль “Падарожжа Машы і Мядзведзя ў краіну мыльных пузыроў” беларускага гульнёвага тэатра раставых лялек “Лялькі для ўсіх”, атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы калектываў эстраднай творчасці Гродзенскай вобласці. Даспадобы прыйдуцца конкурс-выстава кветкавых пано “Карнавал весялосці – свята прыгажосці” і конкурс падвор’яў, якія будуць выкананы па матывах сусветна вядомых мультфільмаў з тэатралізацыяй у выглядзе мюзікла. На працягу свята будзе працаваць выстава “Горад майстроў”, дзе свае работы прадэманструюць умельцы народнай творчасці і Дамы рамёстваў Гродзенскай вобласці.
Вечарам увазе гледачоў прапануецца прэзентацыя шоу-праграмы маштабнага музычнага праекта “Знай нашых!”. Артысты здзівяць публіку эфектнымі музычнымі нумарамі, ад якіх застануцца самыя яскравыя пачуцці і ўражанні.
Для адпачываючых будзе арганізаваны шырокі гандаль прамысловымі і харчовымі таварамі. Дзетвару чакаюць цікавыя атракцыёны, папкорн, салодкая вата. Актыўных балельшчыкаў запрашаем на спартыўныя спаборніцтвы.
Завяршальным акордам свята стане тэатралізаванае прадстаўленне “Залатое стагоддзе” тэатра “ІнЖэст”, якое будзе па-сапраўднаму яркім і запамінальным. Вогненнае шоу і хадулісты ў фантастычных касцюмах створаць адчуванне незвычайнасці і захапляльнага дзейства з неверагоднымі трукамі і спецэфектамі.
А тых, хто не стоміцца за дзень, запрашаем у гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу на светадыёдна-лазерна-танцавальнае шоу “Святочныя рытмы”.
Чакаем у госці! Не пашкадуеце! За пытаннямі можна звярнуцца па тэлефонах: 8 (01594) 2-24-05, 2-14-64, 2-14-47.


вороново карнавалПРОГРАММА
проведения V открытого областного фестиваля игры
«Карнавал весялосці»


11.00 – встреча гостей у председателя Вороновского райисполкома

Главная сцена, городской стадион

11.45 – театрализованное карнавальное шествие;
12.00 – открытие фестиваля;
13.00-18.00 – проведение конкурса игровых программ;
– выступление народных коллективов Гродненской области;
18.00-18.40 – подведение итогов конкурсов фестиваля;
21.30-22.30 – презентация музыкального проекта «Знай наших!» ГУК «Гродненский областной центр народного творчества»;
22.30-23.15 – театрализованное представление «Золотой век» театра «ИнЖест» (ходулисты, спецэффекты, огненное шоу), г.Минск

Летняя эстрада, городской парк

12.00-18.00 – работа детской игровой площадки:
• выступление солистов и коллективов детского творчества;
• развлекательно-игровые программы;
• детская дискотека
15.00-16.20 – спектакль «Путешествие Маши и Медведя в страну мыльных пузырей» белорусского игрового театра ростовых кукол «Куклы для всех», г.Дятлово;
18.45-19.15 – выступление коллективов и солистов инструментального жанра «Музыкальная шкатулка»;
19.15-20.15 – концертная программа исполнителей эстрадного творчества Лидского района;
20.15-21.15 – концертная программа исполнителей эстрадного творчества Вороновского района «Музыка души»

ГУК «Вороновский городской центр культуры и досуга»

22.30-03.00 – лазерная танцевально-развлекательная шоу-программа «Праздничные ритмы” 16+

с 12.00 до 22.00 часов в городском парке работают:

• праздничная торговля;
• конкурс «Лучшее сельскохозяйственное подворье»;
• выставка умельцев народного творчества «Город мастеров»;
• выставка-конкурс цветочных панно «Карнавал весялосці – свята прыгажосці»;
• площадка игровых детских аттракционов

Спортивные мероприятия, городской парк

12.00 – соревнования по дартсу (возле волейбольной площадки);
12.00 – игровая программа для детей «Весёлые старты» (возле волейбольной площадки);
13.00 – соревнования по гиревому спорту (возле мини-футбольной площадки);
13.00 – Кубок района по мини-футболу среди мужских любительских команд (мини-футбольная площадка);
14.00 – Кубок района по волейболу среди мужских любительских команд (волейбольная площадка

вороново карнавал1