В Островце прошёл областной смотр-конкурс "Мир увлечений"

Островетчина культурнаяУ нядзелю, 13 верасня, у раёне прайшоў абласны агляд-конкурс “Свет захапленняў”, падчас якога чатыры аддзелы культуры і вольнага часу Астравецкага раёна прапаноўвалі на суд гледачоў свае напрацоўкі ў арганізацыі культурнага асяродку і баўлення вольнага часу.

Першым пунктам прыпынку стаў аддзел культуры і вольнага часу пасёлка Гудагай, у якім у гэтым годзе пад кіраўніцтвам Яўгеніі Шаптун створана аматарскае аб’яднанне маладой сям’і “Карабель шчасця”. Падчас нядзельнай сустрэчы, дэвізам якой стаў заклік “Захаваем сябе для жыцця”, маладыя сямейныя пары, якія ў хуткім часе стануць бацькамі, маглі задаць цікавячыя іх пытанні акушэрцы радзільнага аддзялення Астравецкай цэнтральнай бальніцы Юліі Кукаловіч. Як правільна харчавацца, займацца спортам і ўвогуле жыць падчас цяжарнасці? Гэта толькі некаторыя пытанні, якія прагучалі на сустрэчы. Акрамя таго, маладыя таты змаглі павучыцца правільна спавіваць дзіця, маці – карміць немаўля і шмат чаму іншаму.
Островетчина культурная1Наступны прыпынак – аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Гервяты, які знаходзіцца ў аграгарадку Рымдзюны, дзе аматарскае аб’яднанне традыцыйнай культуры “Жыльвіціс” прапанавала на суд гледачоў невялікую імпрэзу. Таксама госці наведалі музей, дзе пад прыглядам і пад парады старэйшага пакалення маладыя вучацца ткаць, вышываць, вязаць кручком. Дзякуючы намаганням кіраўніка аб’яднання Галіны Штура, амаль забытыя традыцыі, заняткі і песні атрымліваюць другое жыццё праз цікавасць да іх наведвальнікаў і гасцей Рымдзюнскага Дома культуры.
Островетчина культурная2Варта сказаць, што сёлета аб’яднанне традыцыйнай культуры “Жыльвіціс” адзначае сваё трыццацігоддзе. Аднак гэта па афіцыйных дакументах, але, як узгадваюць яго ўдзельніцы, яму шмат больш гадоў.
Трэцім пунктам, які наведалі госці, стала дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Вянок” з Міхалішак. Тут пад кіраўніцтвам Ірыны Часнойць з пяшчотай і любоўю збіраюць мясцовы фальклор, традыцыі і абрады, каб потым перадаць іх маленькім міхалішкаўцам. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічаюць у розных імпрэзах, спяваюць народныя песні, пераказ ваюць беларускія казкі і адгадваюць загадкі.
Островетчина культурная3Апошнім удзельнікам конкурсу стаў аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Варняны (аграгарадок Варона). Тут пад кіраўніцтвам Анатоля Радзевіча ў гэтым годзе працуе дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Лесавічок”. Для сваіх маленькіх наведвальнікаў работнікі культуры паставілі спектакль-гульню “У гасцях у Берандзея”, які вучыць любіць родны край і нашу прыроду.

Островетчина культурная4


-------------------------------
Антон Мальшэўскі, фота аўтара.