Самый смешной день в году встретили в тёплой и дружеской атмосфере

Аддзел дзённага знаходжання інвалідаў Астравецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва запрасіў сваіх наведвальнікаў на цікавую гумарыстычную праграму.

Да гэтага традыцыйнага мерапрыемства, якое на працягу многіх гадоў арганізоўвалася паміж двума раёнамі – Астравецкім і Смаргонскім, сёння далучыўся аддзел дзённага знаходжання інвалідаў Ашмянскага раёна.
Перадаць словамі дзейства, якое разгарнулася ў фае кінаканцэртнай залы “Астравец”, наўрад ці атрымаецца. Дзве бабулі, у ролі якіх выступілі Святлана Куцько і Вольга Клімчэня, весялілі публіку, смяяцца якой, па праўдзе кажучы, даводзіцца не так часта. А дапамагалі артыстам-бабулькам у гэтым супрацоўнікі Астравецкага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама.
Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі і наведвальнікі Астравецкага аддзела дзённага знаходжання інвалідаў – Дзмітрый Віннічак, Міхаіл Падарэцкі, Анастасія Курыла, Вольга Канцавенка і Максім Налівайка. Далучылася да астраўчан моладзь з Ашмян і Смаргоні, якая прывезла некалькі канцэртных нумароў, а таксама прадстаўнікі Астравецкага таварыства інвалідаў і выхаванцы карэкцыйнага цэнтра.
Увогуле, усе мерапрыемствы, арганізатарамі якіх становіцца аддзел дзённага знаходжання інвалідаў, праходзяць у цёплай, сяброўскай атмасферы. Таму гэты час сяброўства стаў яшчэ і сапраўдным святам для людзей, якія не так часта выходзяць са сваіх дамоў.
Акрамя забаўляльнай праграмы, рабят чакалі накрытыя сталы, арганізаваць якія дапамаглі ААТ “Анастасіябуд”, “Лапушка” і Астравецкі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства (старшыня Т.І. Халадкова).


---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.