Пасху в Гудогае отметили концертом

На Вялікдзень у Гудагайскім сельскім доме культуры адбыўся святочны канцэрт. Акрамя мясцовых самадзейных артыстаў, у імпрэзе прынялі ўдзел госці з Мінска, Нарачы і Мядзеля.


Распачаўся канцэрт вядомай казкай “Дзед, баба і курачка раба” ў сучаснай апрацоўцы. Героі пастаноўкі сваімі жартамі захапілі ўвагу залы – гледачы не стрымлівалі смеху і шчыра апладзіравалі.

У выкананні Ірыны Селязнёвай, пераможцы конкурсу “Народны артыст Мядзельшчыны”, і Таццяны Хрол (Нарач) прагучала некалькі душэўных песень.

Сюрпрызам для прысутных у зале стала выступленне мінскага госця, аўтара і выканаўцы Аляксандра Назарава. Дарэчы, ён паабяцаў у маі прыехаць у Гудагай з сольнай канцэртнай праграмай.

Парадавалі бацькоў сваімі талентамі ўдзельнікі дзіцячай танцавальнай групы “Сонейка” і юныя салісты Мікіта Лаўрэцкі, Дзіяна Кандратовіч, Яна Алёкса, Ангеліна Аліхвер, Валерыя Мілашэўская і іншыя.

А для аматараў рукадзелля ў фае ўвесь час працавала выстава гудагайскай майстрыхі Святланы Батура.


----------------------------------------

Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.