Островецкий "Золотой вернисаж" - в числе лучших

У Лідзе ў раённым Палацы культуры ў рамках другога рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” прайшоў галаканцэрт Гродзенскай вобласці.

З дзесяці нумароў, якія наш раён прадставіў на занальны абласны этап, што праходзіў у Ашмянах, лепшым быў прызнаны нумар творчага калектыву Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Залаты вернісаж”, які працуе пад кіраўніцтвам Валянціны Вільеўны Віннічак. Дзяўчаты са сваім кіраўніком сталі пераможцамі ў намінацыі “Тэатр моды”.
А 5 сакавіка наш “Залаты вернісаж” – дарэчы, калектыў з Астравеччыны ўпершыню прымаў удзел у фінальным этапе – запрасілі ў Ліду, куды з’ехаліся 39 намінантаў, узнагароджаных дыпломамі І ступені, з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Гала-канцэрт дзіцячай творчасці судзіла строгае рэспубліканскае журы, і яго вынікі будуць падведзены толькі пасля прагляду і праслухоўвання канкурсантаў з усіх абласцей нашай краіны.
Пажадаем “Залатому вернісажу” перамогі!


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.