Островчане "засветились" на фестивале "Августовский канал в культуре трёх народов"

На традыцыйным свяце трох народаў, якое палюбілі не толькі жыхары і госці Гродзеншчыны, але і суседзі-палякі, над Аўгустоўскім каналам напрыканцы жніўня гучала “Польскае рэха Астраўца”. Вірлівасць вод “на чым папала” правяраў астравецкі “дзед Мазай”, а ў балотны футбол гулялі спартсмены-аматары.
Лёгкія на пад’ём, як пёркі, галасістыя, як салаўі, астравецкія палякі не пабаяліся доўгай і ўтомнай дарогі і сёлета. На свята “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” удзельнікі хору “Польскае рэха Астраўца” прывезлі не толькі бадзёры настрой, але і вясёлыя песні.
– Наша выступленне распачало канцэртную праграму беларускіх, польскіх і літоўскіх фальклорных калектываў Гродзеншчыны. На сцэне амфітэатра таксама выступалі артысты з польскага Аўгустова і літоўскіх Лаздзіяй і Друскенікай, – расказвае старшыня Астравецкага аддзялення саюза палякаў на Беларусі і актыўная ўдзельніца хору Тарэса Мацвееўна Мароз. – У апошні час ў нашага хору вельмі насычаная гастрольная праграма – хочацца падзякаваць за гэта аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
А тым часам на “балотнай пляцоўцы” на шлюзе “Дамброўка” разгарнуліся сапраўдныя футбольныя жарсці. Гонар нашага раёна прадстаўляла зборная каманда ў складзе Дзмітрыя Скопінава, Андрэя Карпялені, Дзмітрыя Казлоўскага, Станіслава Тумкевіча, Уладзіслава Лас-тоўскага, Андрэя Гурштыновіча, Паўла Янчэўскага і трэнера каманды Вадзіма Лебядзевіча. Астравецкія футбалісты паказалі цудоўную гульню і праявілі ўпартую барацьбу. Спачатку наша каманда абыграла каманду Воранаўскага раёна з лікам 1:0. У другой гульні на балотнай пляцоўцы астраўчане сустрэліся з камандай Гродзенскага раёна і ва ўпартай барацьбе ўсё ж прайгралі сапернікам з лікам 0:1.У заплыве “на чым папала” Астравецкі раён прадстаўлялі вадзіцель райвыканкама Віктар Уладзіміравіч Анімуцкі, які ў воб-разе дзеда Мазая “ратаваў” у сваёй лодцы аўгустоўскіх зайцаў, і інстуктар-метадыст Астравецкага ФСК Людміла Трусевіч.
– Самаробнае судна-трансформер стваралі і афармлялі спецыялісты фізкультурна-аздараўленчага клуба, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму. У выніку атрымалася арыгінальная лодка. Падчас заплыву каманд Гродзенскай вобласці Віктар Уладзіміравіч без асаблівых цяжкасцей перавёз астравецкіх і аўгустоўскіх зайцаў, – расказвае, усміхаючыся, метадыст-інструктар Людміла Трусевіч. – Падчас заплыву ніводная жывёла не пацярпела.…Аўгустоўскі канал – гэта не толькі судаходны шлях, але і свята сяброўства трох народаў, якія спакон вякоў жывуць у міры і згодзе.
Алена ГАНУЛІЧ.
Фота БелТА, “Гродзенская праўда” і Івана Дзятловіча.
