Очередной фестиваль хип-хоп музыки принимал Островец
Напрыканцы красавіка ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшоў чарговы фестываль хіп-хоп музыкі.Падобныя фестывалі заваявалі шырокую папулярнасць у моладзі. Іх арганізатарам у нашым горадзе выступае астраўчанін, студэнт трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Арцём Кавэцкі.
У свой дзень нараджэння юнак вырашыў зрабіць падарунак не толькі сабе, але і астравецкай моладзі, якая сабралася на фестываль.
А парадаваць астраўчан песнямі і танцамі розных стыляў у Астравец з’ехаліся ўдзельнікі з розных куткоў краіны: Мінска, Слуцка, Полацка, Наваполацка, Смаргоні і Ашмян. Увесь вечар на сцэне запальвалі JONI-SLIM, PRO_ФИЛЬ, DIKOITOFF, D-SPLAY, NA GRANI, OKEZ, AMPAPO, VRAI, КЕРЛ, ЖЕКА, ЮЖНЫЙ, B-GOSH, ПАЛІ , MC, SANYCH.
Кожны трэці і пяты госць фестываля на ўваходзе атрымлівалі падарункі. Але арганізатары гэтым не абмежаваліся – на працягу ўсёй праграмы ўдзельнікаў мерапрыемства чакалі сюрпрызы і сувеніры.
Усім прыйшлося даспадобы паказальнае выступленне “Тэатра рук”. Такое відовішча ў Астраўцы, арганізатарам яго таксама стаў Арцём Кавэцкі і школьнікі з гімназіі №1, праходзіла ўпершыню. Гібкасць, пластычнасць, адзінства, арганізаванасць і маналітнасць группы проста зачароўвала гледачоў.
Дарэчы, “Тэатр рук” – таксама адзін з накірункаў, які заваёўвае папулярнасць у нашай краіне. Хочацца спадзявацца, што гэты від мастацтва атрымае прапіску і ў нашым раёне.
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
