Именины Яна Боски в Ворнянском костёле

У мінулую нядзелю ў Варнянскім касцёле святога Юрыя адбылася ўрачыстасць, святкаванне якой, намаганнямі пробашча, айца Здзіслава Пікулы даўно паспела стаць традыцыйным – імяніны патрона ордэна салезіянаў святога Яна Боскі.


Як заўсёды ўрачыстасць пачалася з набажэнства – святочную службу правёў сам айцец Здзіслаў. А ўпрыгожылі яе сваімі спевамі ўдзельнікі касцельнага хору (малодшая група).
Пасля заканчэння літургіі ўсе ўдзельнікі Імшы перайшлі ў Варнянскі сельскі Дом культуры – канцэрт самадзейных артыстаў выліўся ў таленавітае і агністае шоу.
Амаль прафесійнае гучанне народнага калектыву “Світанак”, цудоўныя харэаграфічныя кампазіцыі ў выкананні танцавальнай групы Варнянскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік – Таццяна Клышко), выдатнае дэкламаванне вершаў і баек мясцовымі аматарамі паэзіі… І ўсё ж “цвіком” праграмы стала выступленне жаноцкага вакальнага трыа ў складзе Гэлены Эдвардаўны Шэміс, Ядвігі Іванаўны Ігнатовіч і Марыі Антонаўны Гламбоцкай – жанчыны выканалі тры песні на польскай і беларускай мовах. Шчырасць іх выканання была настолькі моцнай, што разам з імі спявалі ўсе без выключэння гледачы.
Традыцыйнае свята Яна Боскі закончылася зноў жа традыцыйна – за агульным сталом, за якім знайшлося месца і малітве, і сур’ёзным прамовам, і песням, і жартам. Адным словам, імяніны патрона ордэна салезіянаў Варнянская парафія адзначыла як звычайна – змястоўна, цікава, па-сямейнаму.


-----------------------------
Францішка КРАСКО.
Фота Івана ПЕТРЫКА.