Вифлеемский огонь прибудет в Островецкий район
Святы Бэтлеемскі агонь літаральна ўчора, 20 снежня, прыбыў на Гродзеншчыну, а сёння яго благадатнае святло будзе саграваць сэрцы і душы вернікаў Астравецкага дэканату.
Кожны год аўстрыйскія скаўты бяруць агонь у месцы нараджэння Езуса Хрыста ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме і дастаўляюць яго самалётам у Аўстрыю, адкуль ён перадаецца ў суседнія краіны. Беларускія скаўты прывезлі Бэтлеемскі агонь з беларуска-польскай мяжы. І ўчора ўвечары ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя яго віталі гродзенскія каталікі.
Напярэдадні свята Бэтлеемскае святло з абласнога цэнтра будзе дастаўлена ў Астравец, і кожны вернік сустрэне Божае нараджэнне разам з сям’ёй, ламаючы аплатку пры Бэтлеемскім агні, які, калі падняцца крыху вышэй, амаль да самых аблокаў, будзе злучаць светлымі кропкамі ўсіх веруючых па свеце і пасяляць у сэрцах людзей веру, надзею і любоў…
----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
