Вифлеемский огонь будет доставлен в Островец
Сёлета, як і ў мінулым годзе, вернікі Астравецкага дэканату свята Божага Нараджэння сустрэнуць пры Бэтлеемскім агні, які 17 снежня быў прывезены ў Беларусь.Першай каталіцкай святыняй, куды прыбыў святы агонь, стаў касцёл святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. Ва ўрачыстай цырымоніі прывітання агню з месца нараджэння Пана Езуса прыняў удзел біскуп Аляксандр Кашкевіч, вернікі і рэгіянальныя дэлегаты, якія прыбылі ў гродзенскую катэдру з розных куткоў дыяцэзіі.
Напярэдадні Божага Нараджэння Бэтлеемскае святло будзе дастаўлена ў Астравец, а пасля – і ў іншыя парафіі дэканату.
Праз некалькі дзён першая зорка ў небе абвесціць свету аб нараджэнні Дзіцятка Езуса. І ў кожным доме, і ў кожнай сям’і трапяткі Бэтлеемкі агонь будзе яднаць нас і саграваць сваёй цеплынёй думкі, сэрцы і душы.-------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.