Вербное воскресение празднуют католики
«Гасанна! Блаславeны Той, Хто прыходзiць у Iмя Божае!»У Вербную нядзелю Касцёл святкуе ўваход Хрыста ў Іерусалім. Сын Божы, доўгачаканы Месія ўязджае ў горад на звычайнай асліцы. Ён «…сеў на асляня, быццам на калясніцу, каб здабыць сабе ўсе народы». Прыйшоў, наперад ведаючы, што ідзе “на пакуты, каб споўніць закон і прароцтвы”, бо «немагчыма, каб прарок памёр за сценамі Іерусаліма» (Лк 13:33).
Але Вербніца – радаснае свята, бо ў Святы Горад уязджае “Сын Спрадвечны і Слова Бога Айца”, Той, Хто “мае за пасад неба, і за падножак – зямлю.” Той, Хто вызваліць нас з граху і адорыць надзеяй на ўратаванне.