В Ворняны прибывают реликвии святого Яна Боско

Дарагія браты і сёстры!


Запрашаем усіх вас на ўрачыстасць ушанавання Рэліквій святога Яна Боска. Дзякуем Богу за тое, што Ян Боска сам адведвае нас у Варнянах, каб мы не ехалі ў Італію ў Турын.
Сустракаем Рэліквію святога Яна Боскі ў аўторак, 27 жніўня, у 18 гадзін каля аўтобуснага прыпынку.
18.30 – прывітанне рэліквій у парафіі св. Юрыя ў Варнянах.
19.00 – урачыстая св. Імша з ушанаваннем рэліквій.
21.00 – начное чуванне пры рэліквіях.
У сераду, 28 жніўня:
9.00 – св. Імша на развітанне з Рэліквіямі.
10.30 – ад'езд Рэліквій у парафію св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах.
Няхай святы Ян Боска будзе разам з намі ў нашых малітвах, якія мы ўзносім да Бога.


З малітвай ксёндз-дэкан Здзіслаў Пікула.