В Островецком районе встречают копию чудотворной иконы
З 11 па 22 красавіка 2013 года каталіцкія парафіі Астравецкага дэканата будуць сустракаць копію абраза Маці Божай Будслаўскай.Абраз Маці Божай з’явіўся ў Будславе ў 1613 годзе. І на працягу чатырохсот гадоў вернікі не перастаюць пакланяцца і дзякаваць Маці Божай Будслаўскай за шматлікія цуды і аздараўленні.
У Год Веры кожны жадаючы можа скласці свае інтэнцыі і накіраваць просьбы да Маці Божай Будслаўскай, бо Яна чуе кожнае сваё дзіця…
Наведаць копію цудатворнага абраза ў касцёле можна: 11 красавіка ў Гудагаі; 12 красавіка ў касцёле святых Космы і Даміяна ў Астраўцы; 13 красавіка ў Быстрыцы; 14 красавіка ў Кямелішках і Свіранках; 15 красавіка ў Жукойнях-Жалядскіх і Клюшчанах; 16 красавіка ў Міхалішках; 17 красавіка ў Варнянах; 18 красавіка ў Гервятах; 19 красавіка ў касцёле Узнясення Святога Крыжа ў Астраўцы; 20-22 красавіка ў Дайлідках.
Фота з сайта belta.by.