В Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации прошла пасхальная выставка
Незвычайную пасхальную выставу адкрылі да велікодных святаў выхаванцы і педагогі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Астравецкага раёна.Вырабы, якія тут размясціліся, зроблены выхаванцамі цэнтра, іх бацькамі і педагогамі. Звязаныя кручком яечкі і курачкі, яйкі, аплеценыя бісерам і аздобленыя каляровай паперай і стужкамі, выкананыя ў тэхніцы “квілінг”, букеты з цукерак, якія нагадваюць асноўны сімвал Пасхі – яйка, велікоднае дрэўца – уся гэта прыгажосць зачароўвае.
Ёсць сярод гэтага рукатворнага багацця і рознакаляровыя яйкі, з якімі дзеці так любяць гуляць у біткі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з карэкцыйнага цэнтра з задавальненнем выпрабоўваюць на трываласць яйкі-фарбаванкі і выбіраюць пераможцаў пасхальных “баёў”.
----------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВ Ч, фота аўтара.