Учащиеся Ворнянской школы рисовали подарки Христу

пасхальные Ворняны рисунки«Табе, Хрыстос!» – пад такім дэвізам рыхтавалі свае падарункі Уваскрэсламу Хрысту вучні Варнянскай школы, выхаванцы гуртка “Свет каляровага алоўка”, які працуе ў навучальна-педагагічным комплексе пад кіраўніцтвам Людмілы Іванаўны Кухарэвіч.

Дзеці – а гурток наведваюць вучні з першага да дзесятага класа, усе, хто любіць маляваць і праз колеры і адценні спрабаваць адчуць і перадаць гармонію свету – малявалі велікодныя яйкі, укладваючы ў гэтыя работы сваё філасофскае разуменне свята Пасхі, уваскрэсення Збавіцеля, адраджэння жыцця.

І выстава, якая атрымалася ў выніку, стала сапраўдным шчырым дзіцячым падарункам Хрысту.

На здымку: работы вучня 6-га класа Максіма Вішнеўскага, сямікласніцы Эвеліны Садоўскай і першакласніцы Аляксандры Гануліч.