С праздником Воскресения Христова!
Сардэчна віншуем усіх хрысціян-католікаў Астравеччыны са светлым святам Вялікадня!
У гэтае свята, якое сімвалізуе бессмяротнасць, мудрасць і міласэрнасць, нам хочацца пажадаць усім вам, шаноўныя астраўчане, шчасця і духоўнага адраджэння, цярпення, абнаўлення, даравання, узнёсласці духу, паразумення, згоды з уласным сумленнем, ладу ў душах вашых.
Няхай вялікі светлы дзень Хрыстова Уваскрэсення пашле вам любоў і Боскае блаславенне, умацуе веру і надзею, азнамянуе сабой сапраўднае духоўнае адраджэнне нашага грамадства на падставе вечных хрысціянскіх каштоўнасцей.
Жадаем усім моцнага здароўя, міру, любові і высокага духоўнага подзвігу. Няхай заўсёды хапае сіл на добрыя справы і ўчынкі. Хай святочныя дні напоўняць вашы душы радасцю, дабрынёй, спагадай.
Са святам Хрыстова Уваскрэсення!
А.Д. Кавалька, старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.
І.Э. Тальчук, старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў.
Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!
Дарагія браты і сёстры!
Асабліва ў гэты год – юбілейны год Божай міласэрнасці, абвешчаны Папам Францішкам, – прагнем быць удзячнымі бязмежнай Божай любові, якая не пашкадавала адзінага Сына, а Сын не пашкадаваў уласнага жыцця для нашага збаўлення.
Гэта яшчэ адзін заклік, каб заўважыць іншага чалавека – таго, хто побач з намі жыве, працуе, вучыцца, і праявіць да яго сваю міласэрнасць, і прабачыць ягоныя слабасці.
З нагоды ўрачыстасці Уваскрэсення Пана, жадаю ўсім вам Божага благаслаўлення, здароўя, сэрцаў, адданых Божай любові і напоўненых міласэрнасцю да бліжніх, і шчодрых ласкаў ад Уваскрослага Пана!
Радаснага Аллелюя!
Ад імя святароў Астравеччыны ксёндз дэкан Юзаф Багдзевіч.