С праздником Воскресения Христова!
Примите самые сердечные и теплые поздравления со светлым христианским праздником – Воскресением Христовым!
Пасха – праздник, не имеющий равных в жизни каждого верующего. Спаситель, воскресение которого радостно и светло отмечают в этот день, занимает несравнимое место среди почитаемых святых.
Этот праздник символизирует спасение Христом всего рода человеческого от власти дьявола.
Пусть воск и огонь пасхальной свечи защищает вас и ваши дома от злых сил, а праздничные дни наполняют ваши души радостью, спокойствием, добром и верой в прекрасное.
А.Д. Ковалько, председатель Островецкого исполнительного комитета.
И.Э. Тальчук, председатель районного Совета депутатов.
Глыбокапаважаныя вернікі Астравецкага дэканату, улада Астравеччыны, святары і кансэкраваныя асобы, браты і сёстры праваслаўныя, якія пазней будуць перажываць свята Пасхі!
Хрыстос уваскрос! Аллелюя!
Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Для ўсіх нас Пан Езус з мёртвых паўстаў. Гэтая радасная вестка – крыніца надзеі для чалавецтва, бо калі б Хрыстос не ўваскрос, дарэмная была б не толькі наша вера, але і надзея, таму што ўсе мы былі б пад уладаю зла і смерці.
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з нагоды свята Вялікадня!
Няхай запануе спакой ва ўсім свеце. Няхай Езус бласлаўляе нашу Айчыну і ўсе краіны, вас і вашы сем’і і кожнае сэрца напаўняе цудам гэтай вялікай радасці, супакоем і сапраўдным шчасцем, умацоўвае веру, надзею і любоў. А Маці Божая няхай нястомна вамі апякуецца, прытуляе да сябе і ахінае плашчом мацярынскай любові.
Ад усяго сэрца бласлаўляю вас.
З малітвай ксёндз-дэкан Астравецкага дэканату Павел ЗВЯЖЫНСКІ.
