Православные верующие отметили престольный праздник
Вернікі астравецкага праваслаўнага прыхода ўрачыста і радасна адзначылі прастольнае свята – Дзень памяці святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. У храме адбылася Божая Літургія, якую ўзначаліў ігумен Ермаген з Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ў саслужэнні іерэяў Георгія Савіцкага і Ігара Пятроўскага і дыякана Андрэя.Атмасфера дабрадатнай узнёсласці панавала ў царкве, адчувалася малітоўная еднасць людзей – па традыцыі святочнае богаслужэнне наведалі і многія астраўчане-католікі. Натхнёна спяваў хор у пашыраным складзе – да яго далучыліся рэгент і пеўчыя храма свяціцеля Мікалая г.п. Юрацішкі, якія прыбылі на свята паломнікамі.
Пасля Літургіі адбыўся Крыжовы ход з кароткай ліціёй на магіле першага настаяцеля астравецкага храма протаіерэя Паўла Варановіча.
А завяршальным акордам свята стала сумесная трапеза святароў і прыхаджан як працяг старадаўняй хрысціянскай традыцыі.
___________________________
Таіса СЯМЁНАВА.
Фота Аляксандра ЮШЧУКА.