Перед чудотворным образом Остробрамской Божией Матери молились и на белорусском языке

У санктуарыі ў Вострай Браме ў Вільні перад успамінам Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Божай Вастрабрамскай, праходзілі Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцей – кожны дзень перад цудатворным абразам адпраўляліся Імшы на самых розных мовах свету.

11 лістапада набажэнства ў санктуарыі распачалося з Літургіі на іспанскай мове. А пасля яе настаў чарод беларускай.
І як тут нам, жыхарам Астравеччыны, не парадавацца, калі перад лікам Найсвяцейшай вёў Імшу наш зямляк, ураджэнец Гервяцкай зямлі ксёндз Павел Гедройць. А музычнае суправаджэнне забяспечваў яшчэ адзін прадстаўнік Гервяцкай парафіі – арганіст касцёла Святой Тройцы Андрэй Міхневіч.
– Уражанне ад прысутнасці на Імшы – нібы пабывалі ў раі, – расказалі відавочцы. – Мудрасць казання ксяндза Паўла ў сукупнасці з магутнымі акордамі аргана і боскім голасам арганіста Андрэя ператварылі Службу ў незвычайнае дзейства. Ніхто з прысутных на Імшы і не спрабаваў стрымліваць слёзы…
На наступны дзень яшчэ адну Літургію на беларускай мове адслужыў біскуп Антоні Дзям’янка.


-----------------------------
Францішка КРАСКО.