Память о ксендзе Адаме Войтеховском живет на Островетчине

У гэтым годзе споўнілася не толькі 110 гадоў з дня нараджэння ксяндза Адама Вайцяхоўскага, але і 75 гадоў прыняцця ім Клюшчанскага касцёла, дзе ён адпрацаваў найбольш доўгі, найбольш плённы і найбольш цяжкі перыяд свайго жыцця і душпастырства.

75 гадоў прайшло з таго дня як ксёндз Адам Вайцяхоўскі пераступіў парог Клюшчанскага касцёла, але і сёння ні яго імя, ні яго добрыя справы не забыты. Яго памятаюць і паважаюць як тыя, ужо нямногія, каму пашчасціла жыць побач з ім і слухаць слова Божае з яго вуснаў, так і іх нашчадкі.
Яго палюбілі адразу, з таго самага першага дня, калі ён пунктуальна ў дзевяць гадзін з прыязнай, светлай усмешкай выйшаў да алтара на сваю першую імшу ў Клюшчанах. Ён запаланіў сэрцы парафіян ужо тым, што прывітаў кожную вёску, кожны засценак, усіх вернікаў, якія прысутнічалі на святой імшы, і тых, хто па нейкіх прычынах не змог дайсці да касцёла. І сёння пра яго памятаюць, паважаюць і карыстаюцца “рэцэптамі Вайцяхоўскага”, каб пазбавіцца ад некаторых хвароб і недамаганняў.
Ксёндз Адам Вайцяхоўскі – чалавек, які рэалізаваў сябе не ў адной, а ў многіх сферах челавечай дзейнасці: таленавіты святар, высокаадукаваны эрудзіраваны чалавек, унікальны лекар і музыкант. Шырока вядомы духавы аркестр, што быў пры Клюшчанскім касцёле, яны стваралі разам з арганістам Вінцэнтам Тармёнам. Гэты аркестр іграў на святах, суправаджаў пілігрымкі ў Вільню і дабаўляў славы Клюшчанскаму касцёлу.
Не так даўно мне пашчасціла размаўляць з цікавым чалавекам, Іосіфам Францавічам Шымковічам з вёскі Пятрашышкі, які многа ведае з гісторыі свайго краю і жыцця парафіі. Шмат чаго расказаў ён і пра ксяндза Адама Вайцяхоўскага ўжо вядомага і “новага”. Расказваў як хлопчыкам хадзіў у касцёл на катэхэзы.
У адным з пакояў плябаніі, дзе праходзілі заняткі, стаяў раяль, які быццам бы падараваў нехта з мецэнатаў магчыма за ўдзячнасць ксяндзу Вайцяхоўскаму, але дакладна пра гэта Іосіф Францавіч не ведае. Ксёндз сам іграў на ім, развучваючы з дзецьмі песні. Не адпускаў дадому пакуль не пачастуе гарбаткай з дамашнім печывам. Пры касцёле была багадзельня, дзе туліліся розныя бяздольныя людзі. Той з іх, хто быў дужэйшы, дапамагаў у гаспадарцы і на кухні. Калі я спытала куды ж потым падзеўся той раяль, Шымковіч з горкай усмешкай адказаў: “Туды, дзе і ўсё іншае”.
Іосіф Шымковіч у сваіх успамінах прыадкрыў вытокі яго медыцынскага таленту. Апісваючы выпадкі цудоўных вылечванняў безнадзейных хворых кс. Вайцяхоўскім («Астравецкая праўда» ад 17 мая 2008 г.), я не адзін раз задавала сабе пытанне: як чалавек не звязаны з медыцынай мог настолькі дакладна паставіць дыягназ і назначыць патрэбныя лекі, каб “не нашкодзіць”. У першыя гады савецкай улады ў Клюшчанах працавала фельчар Кулісянка, якая рэгулярна скардзілася ўладам, што хворыя ідуць не да яе за дапамогай, а да ксяндза, а ён жа не мае права лячыць людзей, ён жа нават не доктар! На самой справе аказалася, што доктар Шымковіч расказаў, што ксёндз Вайцяхоўскі са школьных гадоў марыў дапамагаць людзям і таму першапачаткова выбраў прафесію ўрача. Вось чаму ён так таленавіта спалучаў медыцынскія веды з малітвай. З лёгкасцю паступіў і вучыўся за доктара. А вось атрымаў ён дыплом ці не – дакладна невядома. Памятае Іосіф Францавіч з аповедаў старэйшых, што кс. Адам не мог вучыцца, бо ў сілу свайго характару не мог адважыцца рэзаць людзей. Пагэтаму вырашыў навучыцца лячыць душы людскія. Вядома, што займацца лекарствам ён пачаў толькі атрымаўшы сталае месца працы – Клюшчаны. З Божай дапамогай, са шчырай малітвай і бязмежным аптымізмам стаў вылечваць нават самых безнадзейных хворых.
Тэрэса Балюцкене з той жа вёскі Пятрашышкі прыпомніла выпадак з маладосці (80-х), калі яна, працуючы ў Вільні на вытворчасці, нацёрла, а затым расцёрла на руцэ крывавую мазоль. Урачы далі мазі і адправілі на “бальнічны”. Час ад часу паказвалася дактарам на перавязку, а паправы не наступала. Дайшло да таго, што прапанавалі ампутацыю кісці рукі. Перапалоханая дзяўчына прыехала дадому. Яе маці, вядомая па многіх публікацыях Браніслава Масцяніца, як апошні паратунак вырашыла паспытаць “сродак Вайцяхоўскага” – адвар з маладых лісцяў вольхі з арнікай.
Некалькі разоў Тэрэса папарыла руку ў гэтым адвары і пайшла на папраўку. Пакінула Вільню, выйшла замуж, выгадавала дзяцей, гадуе ўнукаў і ўспамінае ў малітвах з удзячнасцю ксяндза Адама Вайцяхоўскага.
Напалеон Альфонсавіч Пілімон, жыхар в. Клюшчаны з’яўляецца ўнучатым пляменнікам таго самага Пілімона, які рызыкуючы сваім жыццём і жыццём сям’і, хаваў ксяндза Вайцяхоўскага на хутары Ружаполле. Памятае, як аднойчы маці адправіла яго, сямігадовага хлапчука, занесці на хутар малако.
Ксёндз сядзеў пад хатай дзядзькі на лаўцы і чытаў невялікую кніжку, магчыма, малітоўнік, які, казалі, амаль не выпускаў з рук. Хлапчук, стараючыся быць “гжэчным”, бойка сказаў яму “Добры дзень!”, але ксёндз ласкава паправіў: “Хлопчык, не так трэба вітацца, трэба гаварыць “Хвала Хрысту!” Запомні гэта”.
Вера Аляшкевіч з Вялікай вёскі спявала ў хоры. Ксёндз сам развучваў з імі касцёльныя песні, акампаніруючы ім на раялі. Рэпеціравалі часамі доўга, ксёндз, калі заўважаў, што спевакі стамляліся, рэзка змяняў рытм – пачынаў іграць што-небудзь вясёлае, такое заліхвацкае, што спявачкі ўмомант станавіліся танцорамі.
Памятае Вераніка вялікі пакой у плябаніі, ля сцен якога стаялі стэлажы з лекавымі раслінамі. Моладзь дапамагала ксяндзу збіраць зёлкі. Асабіста Вераніцы было даручана нарыхтоўваць дзягіль, які ў нашай мясцовасці не так ужо і распаўсюджаны. Але дзяўчына старанна вышуквала яго на балотах і прыносіла карэньчыкі ксяндзу.
Яшчэ памятае Вераніка, як ксёндз Адам Вайцяхоўскі пакінуўшы сховішча, калі ўжо было знята абвінавачванне, ішоў з хутара Ружаполле ў Клюшчаны. Гэта было летам і дзяўчыне кінулася ў вочы, што ён быў белы-белы і на яго твары не было той нязменнай прамяністай усмешкі, якая так радавала і сагравала сэрцы людзей.
Усе, з кім мне прыйшлося размаўляць пра ксяндза Вайцяхоўскага, у адзін голас сцвярджалі, што ён вельмі любіў людзей. І старым, і малым, і здаровым, і хворым удзяляў належную ўвагу, для кожнага знаходзіў добрае, чулае, ласкавае слова, умеў у складаных сітуацыях абнадзеіць і падтрымаць. Усё сваё вялікае, поўнае любові сэрца, усяго сябе ён аддаваў людзям.

--------------------------
Іаланта ВАЛУЕВІЧ.

У гэтым годзе споўнілася не толькі 110 гадоў з дня нараджэння ксяндза Адама Вайцяхоўскага, але і 75 гадоў прыняцця ім Клюшчанскага касцёла, дзе ён адпрацаваў найбольш доўгі, найбольш плённы і найбольш цяжкі перыяд свайго жыцця і душпастырства.

75 гадоў прайшло з таго дня як ксёндз Адам Вайцяхоўскі пераступіў парог Клюшчанскага касцёла, але і сёння ні яго імя, ні яго добрыя справы не забыты. Яго памятаюць і паважаюць як тыя, ужо нямногія, каму пашчасціла жыць побач з ім і слухаць слова Божае з яго вуснаў, так і іх нашчадкі.

Яго палюбілі адразу, з таго самага першага дня, калі ён пунктуальна ў дзевяць гадзін з прыязнай, светлай усмешкай выйшаў да алтара на сваю першую імшу ў Клюшчанах. Ён запаланіў сэрцы парафіян ужо тым, што прывітаў кожную вёску, кожны засценак, усіх вернікаў, якія прысутнічалі на святой імшы, і тых, хто па нейкіх прычынах не змог дайсці да касцёла. І сёння пра яго памятаюць, паважаюць і карыстаюцца рэцэптамі Вайцяхоўскага”, каб пазбавіцца ад некаторых хвароб і недамаганняў.

Ксёндз Адам Вайцяхоўскічалавек, які рэалізаваў сябе не ў адной, а ў многіх сферах челавечай дзейнасці: таленавіты святар, высокаадукаваны эрудзіраваны чалавек, унікальны лекар і музыкант. Шырока вядомы духавы аркестр, што быў пры Клюшчанскім касцёле, яны стваралі разам з арганістам Вінцэнтам Тармёнам. Гэты аркестр іграў на святах, суправаджаў пілігрымкі ў Вільню і дабаўляў славы Клюшчанскаму касцёлу.

Не так даўно мне пашчасціла размаўляць з цікавым чалавекам, Іосіфам Францавічам Шымковічам з вёскі Пятрашышкі, які многа ведае з гісторыі свайго краю і жыцця парафіі. Шмат чаго расказаў ён і пра ксяндза Адама Вайцяхоўскага ўжо вядомага і новага”. Расказваў як хлопчыкам хадзіў у касцёл на катэхэзы.

У адным з пакояў плябаніі, дзе праходзілі заняткі, стаяў раяль, які быццам бы падараваў нехта з мецэнатаў магчыма за ўдзячнасць ксяндзу Вайцяхоўскаму, але дакладна пра гэта Іосіф Францавіч не ведае. Ксёндз сам іграў на ім, развучваючы з дзецьмі песні. Не адпускаў дадому пакуль не пачастуе гарбаткай з дамашнім печывам. Пры касцёле была багадзельня, дзе туліліся розныя бяздольныя людзі. Той з іх, хто быў дужэйшы, дапамагаў у гаспадарцы і на кухні. Калі я спытала куды ж потым падзеўся той раяль, Шымковіч з горкай усмешкай адказаў: “Туды, дзе і ўсё іншае”.

Іосіф Шымковіч у сваіх успамінах прыадкрыў вытокі яго медыцынскага таленту. Апісваючы выпадкі цудоўных вылечванняў безнадзейных хворых кс. ВайцяхоўскімАстравецкая праўда» ад 17 мая 2008 г.), я не адзін раз задавала сабе пытанне: як чалавек не звязаны з медыцынай мог настолькі дакладна паставіць дыягназ і назначыць патрэбныя лекі, кабне нашкодзіць”. У першыя гады савецкай улады ў Клюшчанах працавала фельчар Кулісянка, якая рэгулярна скардзілася ўладам, што хворыя ідуць не да яе за дапамогай, а да ксяндза, а ён жа не мае права лячыць людзей, ён жа нават не доктар! На самой справе аказалася, што доктар Шымковіч расказаў, што ксёндз Вайцяхоўскі са школьных гадоў марыў дапамагаць людзям і таму першапачаткова выбраў прафесію ўрача. Вось чаму ён так таленавіта спалучаў медыцынскія веды з малітвай. З лёгкасцю паступіў і вучыўся за доктара. А вось атрымаў ён дыплом ці не – дакладна невядома. Памятае Іосіф Францавіч з аповедаў старэйшых, што кс. Адам не мог вучыцца, бо ў сілу свайго характару не мог адважыцца рэзаць людзей. Пагэтаму вырашыў навучыцца лячыць душы людскія. Вядома, што займацца лекарствам ён пачаў толькі атрымаўшы сталае месца працы – Клюшчаны. З Божай дапамогай, са шчырай малітвай і бязмежным аптымізмам стаў вылечваць нават самых безнадзейных хворых.

Тэрэса Балюцкене з той жа вёскі Пятрашышкі прыпомніла выпадак з маладосці (80-х), калі яна, працуючы ў Вільні на вытворчасці, нацёрла, а затым расцёрла на руцэ крывавую мазоль. Урачы далі мазі і адправілі на “бальнічны”. Час ад часу паказвалася дактарам на перавязку, а паправы не наступала. Дайшло да таго, што прапанавалі ампутацыю кісці рукі. Перапалоханая дзяўчына прыехала дадому. Яе маці, вядомая па многіх публікацыях Браніслава Масцяніца, як апошні паратунак вырашыла паспытаць “сродак Вайцяхоўскага” – адвар з маладых лісцяў вольхі з арнікай.

Некалькі разоў Тэрэса папарыла руку ў гэтым адвары і пайшла на папраўку. Пакінула Вільню, выйшла замуж, выгадавала дзяцей, гадуе ўнукаў і ўспамінае ў малітвах з удзячнасцю ксяндза Адама Вайцяхоўскага.

Напалеон Альфонсавіч Пілімон, жыхар в. Клюшчаны з’яўляецца ўнучатым пляменнікам таго самага Пілімона, які рызыкуючы сваім жыццём і жыццём сям’і, хаваў ксяндза Вайцяхоўскага на хутары Ружаполле. Памятае, як аднойчы маці адправіла яго, сямігадовага хлапчука, занесці на хутар малако.

Ксёндз сядзеў пад хатай дзядзькі на лаўцы і чытаў невялікую кніжку, магчыма, малітоўнік, які, казалі, амаль не выпускаў з рук. Хлапчук, стараючыся быцьгжэчным”, бойка сказаў ямуДобры дзень!”, але ксёндз ласкава паправіў: “Хлопчык, не так трэба вітацца, трэба гаварыцьХвала Хрысту!” Запомні гэта”.

Вера Аляшкевіч з Вялікай вёскі спявала ў хоры. Ксёндз сам развучваў з імі касцёльныя песні, акампаніруючы ім на раялі. Рэпеціравалі часамі доўга, ксёндз, калі заўважаў, што спевакі стамляліся, рэзка змяняў рытм пачынаў іграць што-небудзь вясёлае, такое заліхвацкае, што спявачкі ўмомант станавіліся танцорамі.