Островецкие колокола

Нават калі чалавек не лічыць сябе веруючым, ён не можа заставацца абыякавым да таямнічага меладычнага гуку званоў.


Званы ў шматлікіх культурах розных народаў свету сталі інструментам, голас якога збіраў народ і быў надзелены сакральнымі і рытуальнымі функцыямі. У народнай культуры званы сталі сімвалізаваць генетычную памяць і папярэджанне аб магчымай бядзе.
Часам званы мелі сваё імя, як чалавек; асобныя часткі іх таксама называлі часткамі цела чалавека: «тулава», «аплечча», «язык». Пра гукі, якія падавалі званы, казалі, як пра чалавечы голас.
А яшчэ голас званоў ачышчае прастору. Нават навука прызнала, што розныя мікраарганізмы гінуць пры звоне. Нездарма ў сярэднія вякі, у час эпідэмій чумы, актыўна білі ў званы.
Гук званоў у многім спадарожнічаў жыццю нашага народа. Ён склікаў людзей на веча, указваў дарогу заблукаўшым у непагадзь. Звон абвяшчаў небяспеку або бяду, напрыклад, пажар. У час ваеннай пагрозы звонам заклікалі народ на абарону Айчыны. І гэты ж гук, толькі ўжо ўрачысты, абвяшчаў аб перамозе і вяртанні воінаў з поля бою.
Даволі складаную і вельмі адказную работу па ўстаноўцы званоў выканала брыгада будаўніча-мантажнага ўпраўлення “Белэнергамантаж”. Прараб А. Дзянісаў, рабочыя В. Кумішча, А. Кумішча, М. Краснаслабодскі, А. Міхалоўскі, П. Хаменка з задавальненнем і натхненнем, нягледзячы на снегапад і пранізлівы сцюдзёны вецер, падымалі і замацоўвалі званы.
Час ад часу хто-небудзь з мужчын, крыху саромеючыся біў у галоўны звон – і тады ўсе заміралі на месцы, прыслухоўваючыся, як сапраўды срэбны голас звона, заціхаючы растае ў прасторы…
Хочацца спадзявацца, што цудоўныя срэбныя галасы астравецкіх званоў будуць абуджаць у душах людзей, што шукаюць мір з Госпадам, радасны і святочны настрой.


-----------------------------------------------
Аляксандр ЮШЧУК, фота аўтара.