Маленькие парафияне костёла святых Космы и Дамиана делали "домики" для младенца Иисуса

%d1%88%d0%be%d0%bf%d0%ba%d0%b8Дзе нараджаецца Дзіцятка Езус? Спачатку ў нашых сэрцах, а потым – у яслях. Маленькія парафіяне касцёла святых Космы і Даміяна на працягу тыдня разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі рабілі шопкі. А напярэдадні свята Божага Нараджэння былі падведзены вынікі конкурсу.

%d1%88%d0%be%d0%bf%d0%ba%d0%b81Было вырашана адзначыць усе работы: кожная з іх заслугоўвала першага месца. Папяровыя і драўляныя, аздобленыя “дожджыкам” і яркімі зоркамі, “снежнай” ватай і сапраўдным сенам – якіх толькі шопак не было!

У Караліны Веська, Вікі Талуць, Алісы Сяржанавай, Насці Сымановіч, Валодзі Раманоўскага, Влада Козіча, Цімура Сянкевіча і Насці Палішчук атрымаліся прыгожыя і арыгінальныя шопкі. Не менш удалыя яслі зрабілі Аліна і Максім Рогачы і Ваня і Ганна Вянгроўскія. А тры браты Саша, Максім і Багдан Кузьміцкія разам зрабілі “домік” для маленькага Езуса.

Усе канкурсанты за сваю стараннасць атрымалі падарункі.