Икона Преподобного Сергия Радонежского с частицей мощей святого прибыла на Островетчину

Па благаславенню епіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя у сувязі з 700-годдзем нараджэння святога Прападобнага Сергія Раданежскага па храмах Навагрудскай епархіі вандруе яго ікона з часцінкай мошчаў святога.

У пятніцу гэтая ікона прыбыла ў Астравецкую Петрапаўлаўскую праваслаўную царкву, дзе яе ўрачыста, з песнапеннямі і акафістам у гонар святога, сустрэлі святары і вернікі.

Ікона Прападобнага Сергія Раданежскага будзе знаходзіцца ў нашым храме на працягу тыдня, да 9 лістапада. У гэты час царква будзе адчынена для пакланення святыні штодзень з 14.00 да 19.00. У суботу, 8 лістапада ікона Прападобнага Сергія Раданежскага з часцінкай яго мошчаў будзе выстаўлена для пакланення ў Варнянскім і Альхоўскім праваслаўных храмах.

Прападобны Сергій Раданежскі праславіўся ў зямным жыцці і пасля сваёй смерці вялікімі і шматлікімі цудамі – хай жа дапаможа ён і кожнаму з тых, хто прыйдзе ў гэты тыдзень да яго са сваімі просьбамі, шчырай малітвай і пакланеннем.