Гудогайский костёл приглашает верующих на праздник

Вернікі Гудагайскай парафіі Наведання Панны Марыі разам з айцамі-кармялітамі і сёстрамі-кармелітанкамі запрашаюць усіх жадаючых памаліцца і раздзяліць з імі радасць святкавання ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай і 250-годдзя высвячэння парафіяльнага касцёла.
19 ліпеня:

18.00 – Святая Імша і заканчэнне навэнны (адслужыць айцец Павел Герман і неапрэзьбітары);
20.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі;
23.15 – Нешпары пра Найсвяцейшую Марыю Панну з разважаннямі.
20 ліпеня:

00.00 – Працэсія са свечкамі;
– Святая Імша (адслужыць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі кс. Юрый Касабуцкі);
– Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
08.30 – Гадзінкі пра Найсвяцейшую Марыю Панну;
09.30 – Святая Імша на польскай мове (адслужыць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі кс. Юзаф Станеўскі);
12.00 – Урачыстая Святая Імша (адслужыць біскуп Віцебскай дыяцэзіі кс. Алег Буткевіч).

У Лондане, у беларускай бібліятэцы, у асабістых рэчах ксяндза Язэпа Германовіча (паэт Вінцук Адважны) нядаўна быў знойдзены вось гэты верш. Перадаў яго нам лонданскі грэка-каталіцкі святар Сяргей Стасевіч.

Матка Боская ў Гудагаях


О, дабратлівы ў сваіх ласках Божа,
Хто з нас належна апісаці можа?
Як цуды й ласкі дзеюцца ў народзе,
Хто у Гудагаі з вераю прыходзе.
Каго хвароба мучыць і сціскае –
Аж смерць прадчасна вось-вось абыймае –
Той у Гудагаях знойдзе цуд-апеку,
Што Матка Боска сведчыць чалавеку.
У людскіх няшчасцях плывуць ласкі з неба –
Марыя шчодра дзеліць іх, каму трэба.
Мы Богу шчыру падзяку прыносім –
З верай-надзеяй яшчэ болей просім.
Найбольш аб згоду паўсюдну на свеце
Просім і молім мы, бедныя дзеці:
Ад голаду, войнаў, варожых напасцяў –
Ратуй нас, Божа, ад усіх няшчасцяў.
О, Маці Божая, што ў Гудагаі!
Здароўя просім, плёнаў ураджаю,
Цябе мы клічам прад Божым парогам –
Ты заступіся за нас прад Богам!