Гудогайский костёл приглашает верующих на праздник

фест-гудогайКармеліты босыя з Гудагая запрашаюць на ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай, якія пройдуць у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі 16-17 ліпеня.

18.00 – святая Імша і заканчэнне Навэнны да Маці Божай. Прыміцыйная святая Імша айца Аляксандра Стокі OCD,

20.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі,

23.15 – Нешпары з разважаннем,

24.00 – працэсія са свечкамі. Святая Імша, якую ўзначалiць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,

08.30 – гадзінкі, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі,

09.30 – святая Імша на польскай мове,

11.00 – вяночак да Божай Міласэрнасці,

12.00 – урачыстая адпустовая святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Святкаванні юбілею 25-годдзя яго біскупскай сакры і Гродзенскай дыяцэзіі.