Готовимся к празднику Рождества

новый викарийБадай што самым любімым святам для большасці каталікоў з’яўляюцца Каляды, калі ў бацькоўскім доме за засланым белым абрусам сталом уся сям’я збіраецца на вігілійную вячэру; калі сваякі просяць прабачэння адзін у аднаго і прабачаюць; калі першая зорка абвяшчае нараджэнне Дзіцяткі Езуса, а існасць напаўняецца невымоўнай верай у цуды і дабрыню.

Светламу святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт, які яшчэ называюць часам радаснага чакання.  Што значыць чакаць радасна? Як трэба перажываць гэты перыяд? Якія сімвалы і традыцыі, звязаныя з гэтым перыядам, існуюць у каталіцкім касцёле? На гэтыя і іншыя пытанні, з якімі ў рэдакцыю звярталіся жыхары Астравецкага раёна, адказвае вікарый касцёла святых Космы і Даміяна Юрый Ясевіч.

– Растлумачце, калі ласка, што такое Адвэнт?

– Адвэнтам называецца перыяд, які працягваецца чатыры тыдні – да ўрачыстасці Божага Нараджэння. У гэты час вернікі чакаюць нараджэння Дзіцяткі Езуса, і гэта чаканне – радаснае і напоўненае светлым прадчуваннем. Адвэнт не з’яўляецца часам пакуты ў такой ступені, як Вялікі пост, і мае ўнікальны характар разважання над верай і жыццём, падрыхтоўкай да сустрэчы з маленькім Езусам. Веруючы чалавек абавязкова павінен прысвяціць час малітве, посту і міласціне. Для таго, каб як мага лепш падрыхтавацца да сустрэчы з Дзіцяткам Езусам, касцёл заахвочвае прымаць удзел у рэкалекцыях і прыступаць да сакрамэнтаў пакаяння і паяднання.

Рэкалекцыі, або духоўныя прак-тыкаванні, – цудоўная магчымасць для споведзі і разважання над сваім жыццём. У гэты час у парафіях звычайна спавядае некалькі святароў. Варта скарыстацца такой магчымасцю і не адкладваць споведзь на апошнія дні перад святам.

– Дзесьці чытала, што ў Адвэнт няма асаблівых абмежаванняў. І ўсё ж – ці лічыцца гэты перыяд постам?

– Згодна з Кодэксам кана-нічнага права, у перыяд Адвэнту абавязковага посту няма. Увогуле постам у каталіцкім Касцёле называюцца пакаяльныя дні ці перыяды: усе пятніцы года, Вялікі пост, але не Адвэнт. У Кодэксе ёсць такія радкі: “Адвэнт з’яўляецца перыядам пабожнага і радаснага чакання.”

Аднак пад уплывам даўнейшых традыцый і пабожнасці лю-дзей у Беларусі захаваўся звычай прытрымлівацца пэўных абмежаванняў у гэтыя дні. Вернікі робяць пастановы, якія могуць мець характар дабраахвотна выбранага абмежавання ў нейкай сферы, але абавязкова трэба ўлічваць уласны стан здароўя і парады ксяндза.

У каталіцкім Касцёле нядаў-на закончыўся Год Божай Міла-сэрнасці – аднак нашы добрыя ўчынкі і справы не павінны на гэтым заканчвацца. У перадкалядны час абавязкова трэба ўспомніць тых, каму горш, чым вам: сірот, адзінокіх пажылых людзей, вязняў, хворых і самотных.

%d0%b3%d0%be%d1%82%d0%be%d0%b2%d0%b8%d0%bc%d1%81%d1%8f-%d0%ba-%d1%80%d0%be%d0%b6%d0%b4%d0%b5%d1%81%d1%82%d1%83-%d0%ba%d0%be%d1%81%d1%82%d0%b5%d0%bb– Што такое Рараты?

– Гэта імша ў гонар Дзевы Марыі, успамін падзеі, якая адбылася больш чым дзве тысячы гадоў назад, калі арханёл Гаўрыіл прынёс вестку пра тое, што яна стане маці Божага Сына. Па традыцыі Рараты праходзяць на світанні. Характэрным элементам гэтых набажэнстваў з'яўляецца запальванне свечкі, упрыгожанай бела-блакітнай стужкай, якая стаіць на алтары або ля яго. Гэтая свечка сімвалізуе Панну Марыю і запальваецца толькі ў Адвэнце.

У касцёле святых Космы і Даміяна Рараты адбываюцца кожны дзень, акрамя нядзелі, у 7.00 раніцы. Сардэчна ўсіх запрашаем, асабліва дзяцей.

– Якія ёсць сімвалы і традыцыі Адвэнту і ў чым іх сутнасць?

– У гэты перыяд у літургіі прысутнічае некаторая стрыманасць, якая пабуджае да рэфлексіі і пакаяння. Напрыклад, святар на імшы накладвае літургічныя шаты фіялетавага колеру, які сімвалізуе час пакаяння і падрыхтоўкі да аднаго з самых важных святаў – часу прымірэння з Богам і людзьмі.

Акрамя гэтага, Адвэнт багаты сімваламі. Узгадаем некаторыя з іх.

Адвэнтавы вянок робіцца з галінак хвойных дрэў з чатырма свечкамі, якія паслядоўна запальвацца кожную нядзелю. Запаленыя свечкі – гэта сімвалы надзеі і гатоўнасці да прыходу Хрыста. Зялёныя галінкі сведчаць пра вечнае жыццё. А форма круга сімвалізуе вечнасць Бога, які не мае ні пачатку, ні канца, і вечнае жыццё Хрыста.

Раратная свечка запальваецца падчас імшы ў гонар Дзевы Марыі ў перыяд Адвэнту, – Раратаў. Такая свечка з’яўляецца сімвалам Марыі, нашай ранішняй зоркі, з якой мы разам ідзём да Хрыста.

Стаенка, ці яслі, нагадваюць нам абставіны нараджэння Хрыста. Падчас Адвэнту ў стаенцы няма фігуркі Дзіцяці Езуса – яна змяшчаецца туды толькі на ўрачыстасць Божага Нараджэння.


Дзень споведзі ў касцёле святых Космы і Даміяна – 17 снежня з 7.00 да 9.00 і з 15.00 да 18.00.


Запісала Алена ГАНУЛІЧ.